Фота: svaboda.org Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, адсочваючы кожны этап выбарчай кампаніі, імкнуліся патрапіць і на трэнінгі, якія арганізоўваюцца для старшынь участковых выбарчых камісій. Назіральнік Андрэй Коця, які падаў пісьмовую заяўку ў Гарадзенскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай дапусціць яго на такія трэнінгі, атрымаў нечаканы пісьмовы адказ. У лісце з камісіі паведамляецца, што трэнінгі ўжо прайшлі з 1-га па 15-га чэрвеня.

25 ліпеня ў Брэсце на алеі каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў тысячы гараджан сабраліся на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Як паведамляе TUT.BY, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская працягвае тур па гарадах краіны. 25 ліпеня яна са сваёй камандай, у тым ліку з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай, правяла мітынгі ў Магілёўскай вобласці. Паводле прыблізных ацэнак, у Магілёве на сустрэчу з "жаночым трыумвіратам" прыйшлі каля 4 тысяч чалавек.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org Спартак Сірэнка, які быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і "непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі", не выйшаў на волю 24 ліпеня.

25 ліпеня актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка нечакана выйшаў з мінскага Ізалятара часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. У вязня яшчэ засталіся недаседжаныя 30 сутак. Пра гэта паведамляе "Новы час".  Пра тое, што Зміцер Паліенка выйдзе на волю 25 ліпеня, яго жонцы Насце за два дні да гэтага паведаміў дзяжурны ІЧУ. Наста Паліенка з самай раніцай дзяжурыла ля ізалятара, хаця да канца не верыла ў тое, што мужа вызваляць. Але ён сапраўды выйшаў на свабоду пасля 17 сутак зняволення, 15 з якіх адседзеў паводле прысуда 8 ліпеня за заклікі да ўдзелу ў флэшмобе салідарнасці, яшчэ двое — па крымінальнай справе за абразу міліцыянта.

У Оршы мітынг кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і прадстаўніц аб'яднанага штаба Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай пачаўся апоўдні 25 ліпеня, піша TUT.BY. У парку Герояў каля Кургана неўміручасці сабралася больш за тысячу чалавек. Пляцоўка для сустрэчы, як і напярэдадні ў Віцебску, была нязручнай, і ўсе людзі са сцэны не праглядаліся.

Азімжан Аскараў. Фота з сайта kloop.kg Праваабаронца Азімжан Аскараў памёр раніцай 25 ліпеня. Вядома, што напярэдадні яго перавялі з 19 калоніі ў вёсцы Жаны-Жэр у калонію 47 на медагляд, паведамляе kloop.kg.

24 ліпеня аб’яднаны штаб, у які ўваходзіць кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, яе паплечніцы Марыя Калеснікава з каманды Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала, наведаў Глыбокае, Наваполацк і Віцебск. З 13.30 да 14.30 сустрэча Святланы Ціханоўскай з выбаршчыкамі ў межах агітацыйнай кампаніі адбылася ў Глыбокім на пляцоўцы каля “Белмаркета”. Людзі, якія прыйшлі, сустрэлі каманду Ціханоўскай вельмі цёпла: было шмат кветак, белых і чырвоных шарыкаў. Жанчын сустракалі воклічамі: “Малайчына, Святлана!”, “Жыве Беларусь!”