Сёння, 27 ліпеня, у ДАІ Менска прызначаны разгляд чарговага адміністрацыйнага справа ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. На блогера складзены пратакол па арт. 18.23 КаАП «Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху». Нібыта 27 траўня ў Магілёве ён выйшаў на праезную частку. У той дзень Ціханоўскі ўдзельнічаў у пікеце падчас збору подпісаў за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, піша TUT.BY. Аднак нечакана для дзясятка людзей і ягонай жонкі Святланы, якія прыехалі падтрымаць блогера, разгляд справы перанеслі ў СІЗА на Валадарскага ў 15:00. Пра гэта адвакатам паведаміў адзін з супрацоўнікаў ДАІ ў 15:07. Адвакаты запытваліся, чаму іх не апавясцілі загадзя аб тым, што месца разгляду адміністрацыйнага працэсу змянілі ў апошні момант. Супрацоўнікі ДАІ параілі ім ехаць хутчэй да СІЗА №1, а не спрачацца.

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 27 ліпеня ў судзе Дубровенскага раёна адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да Міхаіла Чамуракі. 

24 ліпеня на жыхарку Гарадку Алёну Віннік міліцыянты склалі пратакол за тое, што яна размясціла ў Instagram-stories фотаздымак, на якім трымае аркуш з надпісам "У мяне скралі прэзідэнта". Як паведамляе "Віцебская Вясна", жанчыну вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Ілюстрацыйнае фота На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.

Следчы камітэт адмовіў Рафіку Кенгерлі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Рамана Пятровіча і Ігара Цярпіцкага, а таксама ў дачыненні да Участковага інспектара міліцыі па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў Міліцыі грамадскай бяспекі Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Я. Каралёва "ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства". 23 чэрвеня Рафік Кенгерлі быў затрыманы АМАПам разам з іншымі людзьмі, што стаялі ў чарзе ў краму symbal.by, якая раней абвясціла аб сваім вымушаным закрыцці.

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online 27 ліпеня супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 391 Крымінальнага кодэкса за абразу суддзі. Сёння актывіст быў апытаны ў Следчым камітэце, дзе яму прапанавалі праслухаць аўдыёзапіс і ўзялі тлумачэнні. Пра гэта паведамляе праваабронца з Магілёва Аляксандр Буракоў.

Аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары" лічаць, што апублікаваныя Рэкамендацыі ЦВК па абмежаванні колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання робяць выбарчы працэс закрытым для незалежнага назірання і парушаюць адзін з асноўных прынцыпаў правядзення дэмакратычных выбараў – галоснасць пры правядзенні выбараў.

Не менш за 10 тысяч чалавек, паводле ацэнак назіральнікаў, сабралася ўвечары 26 ліпеня ў Гомелі на перадвыбарчы мітынг кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Пра гэта пішуць naviny.by. Выступаючы на ім, кандыдат распавяла пра свайго мужа — вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску за сваю грамадзянскую пазіцыю. Ціханоўская падкрэсліла, што Гомель — родны горад Сяргея, адсюль ён пачаў сваю дзейнасць.

Актывіст Дзмітрый Паліенка атрымаў пастанову Брэсцкага УУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да яго. Раней актывіста дапытвалі ў межах крымінальнай справы па артыкулу 189 Крымінальнага кодэкса за абразу ў сацсетках ганцавіцкага супрацоўніка міліцыі пасля брутальнага затрымання журналістаў "Ганцавіцкага часу" 20 чэрвеня. Пры гэтым, у дзеяннях актывіста ўгледзелі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння за абразу міліцыянта па арт. 9.3 КаАП. Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ

Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яны патрабуюць вызваліць Дзмітрыя Фурманава, які быў затрыманы 31 траўня на пікеце ў Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі.  Акрамя гэтага, яны патрабуюць вызвалення людзей, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (1-ы завулак Акрэсціна, 36 у Мінску), а таксама спынення крымінальных справаў па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сваякі Дзмітрыя прыехалі ў Мінск раніцай 26 ліпеня. Яны планавалі праводзіць галадоўку суткі,  а затым прыходзіць кожны вечар па дзве гадзіны. Вольга Каракіна распавяла, што будзе трымаць галадоўку, колькі зможа. Прыехаў таксама і бацька Дзмітрыя Аляксандр Фурманаў. Ён не бярэ ўдзел у галадоўцы, бо мае інваліднасць.