- Катэгорыя: Вясна
28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманні, на актывістаў працягваюць складаць пратаколы, а ў брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус.
- Катэгорыя: Вясна
24 ліпеня адбылася анлайн-канферэнцыя "Турмы ў кантэксце COVID-19: як сістэмы аховы здароўя на ўзроўні супольнасцяў працуюць у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі". Арганізатарамі канферэнцыі сталі Міжнародная дабрачынная арганізацыя FREE ZONE, Фонды адкрытага грамадства і Глабальны Фонд па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на 28 ліпеня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнямі 25 чалавек, з іх 22 — прызнаныя падчас бягучай выбарчай кампаніі. Большасць з іх знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Валанцёры і іншыя неабыякавыя людзі імкнуцца падтрымаць іх усімі магчымымі спосабамі. Перадачы ў ізалятар — адна з формаў салідарнасці і падтрымкі палітвязняў. Мы паглядзелі, як валанцёры Валанцёрскай службы "Вясны" перадаюць перадачы палітвязням на "Валадарку". Чаму важна падтрымліваць палітвязняў перадачамі, як валанцёры выбіраюць прадукты, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца — чытайце ў нашым рэпартажы. Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова патлумачыла, чым так важныя перадачы палітвязням:
- Катэгорыя: Вясна
Паразуменне паміж уладамі і грамадзянамі цяпер як ніколі мінімальнае. Кожны ўсплёск вулічнай актыўнасці жорстка душыцца: першапачаткова мірныя акцыі сіламі прадстаўнікоў органаў правапарадку ператвараюцца ў пабоішча. Што не так?
- Катэгорыя: Вясна
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" вядома мінімум пра 10 выпадкаў, калі журналісты розных замежных выданняў накіравалі ў МЗС Беларусі заяўкі на атрыманне часовай акрэдытацыі для працы ў краіне, але па сканчэнні 20-дзённага ўстаноўленага тэрміну, які даецца на разгляд, так і не атрымалі адказу.
- Катэгорыя: Вясна
Каля будыну КДБ у Мінску затрыманыя журналісты, у тым ліку карэспандэнт TUT.BY, якая паспела паведаміць пра гэта ў рэдакцыю навінавага партала.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Савецкім раёне Гомеля Леанід Судаленка заўважыў, што выбаршчыкам на ўчастках прапануецца праграма мерапрыемстваў "Усёй сям'ёй на выбары", у той час як колькасць назіральнікаў нібыта праз эпідэмію каранавірусу абмежаваная да 3-5 чалавек на кожным участку. Пра гэта піша "Гомельская вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Як заходзіш у нашую камеру, справа на ніжняй шконцы сядзіць ці ляжыць невысокі, моцна складзены лысаваты мужычок гадоў сарака пяці. “Вася”, – назваў ён сябе, калі мы знаёміліся. У Васі мясістыя шчокі, рудыя бровы, нос бульбінай, зарослая поўсьцю грудзіна, моцныя караткаватыя рукі і ногі. Заехаў у “хату” ён на месяц раней за мяне, і румянец яшчэ ня зьлез зь ягонага твару, хоць, скардзіўся ён, пахудзеў на дзесяць кілаграмаў. На волі Вася працаваў дырэктарам менскага мясакамбінату, які на Казінца. На Валадарку патрапіў за хабар. Калі ён пачынаў гаварыць пра сваю “дзелюгу”, чырвань залівала ягоны твар і лысіну, яму станавілася ледзь не фізічна балюча. Кляў ён сябе мабыць апошнімі словамі за гэтыя чатыры тысячы даляраў, якія ўзяў, але назад ужо не адкруціш. Стаў Вася ахвяраю разборак кланаў, якія кіруюць Менскам, складзеных з такіх, як і ён: моцных, увішных вясковых хлопцаў, якія прыехалі ў Менск з мэтай устаць на ногі, зрабіць сваё жыцьцё, зьбіліся ў групы і дзялілі сферы ўплыву. Да страляніны справа не даходзіла, але падстаўлялі яны канкурэнтаў з задавальненьнем. Беларуская спецыфіка. І ягоныя сябручкі з адміністрацый Кастрычніцкага раёну і горада нічога не маглі зрабіць, хоць ён напачатку і спадзяваўся на тое, што яго выцягнуць. Але ў гайні ваўкоў падстрэленага ваўка кідаюць, і гайня бяжыць далей. Цяжка гэта яму было адчуваць на ўласнай скуры.
- Катэгорыя: Вясна
Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”. Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
28 ліпеня жонка актывіста Дзімтрыя Паліенка Наста спрабавала перадаць мужу ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але яе не прынялі, піша palitviazni.info. Дзмітрыя Паліенку затрымалі 27 ліпеня пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі".