24 ліпеня аб’яднаны штаб, у які ўваходзіць кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, яе паплечніцы Марыя Калеснікава з каманды Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала, наведаў Глыбокае, Наваполацк і Віцебск. З 13.30 да 14.30 сустрэча Святланы Ціханоўскай з выбаршчыкамі ў межах агітацыйнай кампаніі адбылася ў Глыбокім на пляцоўцы каля “Белмаркета”. Людзі, якія прыйшлі, сустрэлі каманду Ціханоўскай вельмі цёпла: было шмат кветак, белых і чырвоных шалікаў. Жанчын сустракалі воклічамі: “Малайчына, Святлана!”, “Жыве Беларусь!”

Чытач TUT.BY даслаў у рэдакцыю запіс, у якім распавядаюць, як абмежаваць магчымасць незалежным назіральнікам патраплення на выбарчыя ўчасткі. Аб гэтым паведамляецца на партале.  Па паведамленні чытача, інструктаж праводзілі работнікі Полацкага райвыканкама для будучых назіральнікаў на выбарах. Правядзенне вучобы для назіральнікаў пацвердзіла працаўніца прафсаюза Марына Пашкевіч, аднак яна настойвае, што запіс фэйкавы.

Чытач TUT.BY даслаў у рэдакцыю запіс, у якім распавядаюць, як абмежаваць магчымасць незалежным назіральнікам патраплення на выбарчыя ўчасткі. Аб гэтым паведамляецца на партале.  Па паведамленні чытача, інструктаж праводзілі работнікі Полацкага райвыканкама для будучых назіральнікаў на выбарах. Правядзенне вучобы для назіральнікаў пацвердзіла працаўніца прафсаюза Марына Пашкевіч, аднак яна настойвае, што запіс фэйкавы.

Ілюстрацыйнае фота Затрыманых па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Сяргея Лук’янава і Алену Колікаву вызвалілі ў ізалятара часовага ўтрымання ў Мінску пад падпіску аб нявыездзе.

Яшчэ 8 ліпеня пяць выбаршчыкаў Заводскага раёна г. Мінска звярнуліся з заявай у міліцыю. Яны ўказваюць, што не ставілі свой подпіс пад вылучэннем у члены ўчастковай камісіі Таццяны Плашчынскай — начальніцы аддзела кадраў на прадпрыемстве «Белметал». Сама Т. Плашчынская не магла растлумачыць, як гэта атрымалася: дакументамі займаўся старшыня камісіі — намеснік дырэктара па ідэалогіі таго ж прадпрыемства: "збіраў усе дакументы і падаваў іх у адміністрацыю раёна ці куды там яны падаюцца". Дарэчы, абодва не першы год удзельнічаюць у камісіях на выбарах. "Вочная стаўка", якую правялі журналісты, толку не дала і не ліквідавала супярэчнасцяў у паказаннях раней "дапытаных" удзельнікаў УВК. Аляксандр Мякішаў (сам ён прадбачліва вылучыўся ў камісію ад Камуністычнай партыі) пазіцыю калегі не падтрымаў: Плашчынская, кажа, хадзіла са мной па дамах.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYou, арганізаванай швейцарска-нямецкай правабарончай арганізацыяй Libereco, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.  Маргарэтэ Баўзэ (дэпутатка Бундэстага, фракцыя “Бюндніс 90/Зялёныя”), Міхаэль Галер (дэпутат Еўрапейскага парламента, ХДС) і Віёла фон Краман (дэпутатка Еўрапейскага парламента, фракцыя “Бюндніс 90/Зялёныя”) патрабуюць неадкладнага і безумоўнага іх вызвалення.

Дзве мінчанкі — Алеся Жыгадла і Паліна Чарняўская — атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых велічынь адпаведна за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23. 34 КаАП) — гэтым суд палічыў катанне на ровары 8 ліпеня. Судовыя паседжанні над імі прайшлі 24 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска.

Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Цэнтрвыбаркам не будзе запускаць у дзень выбараў, 9 жніўня, традыцыйны вялікі Інфацэнтр для прадстаўнікоў СМІ ў малой зале Палаца рэспублікі. У Доме ўрада будуць працаваць дзяржСМІ, астатніх журналістаў не пусцяць з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі. Прэс-канфэрэнцыя Лідзіі Ярмошынай для ўсіх СМІ пройдзе раніцай 10 жніўня, піша TUT.BY.

Еўропа занепакоеная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і заклікае вызваліць палітычных актывістаў. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на сустрэчу высокапастаўленых чыноўнікаў Еўрасаюза і афіцыйнай беларускай дэлегацыі.

Европа обеспокоена ситуацией с правами человека в Беларуси и призывает освободить политических активистов. Об этом пишет TUT.BY со ссылкой на встречу высокопоставленных чиновников Евросоюза и официальной белорусской делегации.