Як паведамляе "Віцебская Вясна", у Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях (арт. 23.34 КаАП), у тым ліку – у "ланцугу салідарнасці" ў Віцебску. Скаргі разглядалі суддзі Святлана Іванова і Ірына Смалякова. Ніводная скарга не была задаволеная. Актывісты і сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Віцебску Юлія БарсуковаАляксандар МацяюкАляксей СаламаненкаТаццяна СевярынецТаццяна Філімонава і Алег Паўлаў, а таксама наваполацкая актывістка Алена Радзькова даводзілі ў скаргах, што былі пакараныя штрафамі несправядліва, бо заканадаўства аб масавых мерапрыемствах не парушалі – бралі ўдзел у цалкам законных пікетаваннях па збору подпісаў.

Затрыманыя стаяць каля сцяны. Фота з сайта "БелГазеты" Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "БелГазеце" апісвае, як праходзіць адміністрацыйны працэс у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях і што рабіць, каб зберагчы сябе ад міліцэйскага самавольства. 

Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. Нагадаем, у той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі.

Як паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На каго яшчэ ўзбуджаныя крымінальныя справы па дадзеным артыкуле – не ўдакладняецца. Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін

Падчас апошніх акцыяў супрацоўнікі праваахоўных органаў маглі брутальна затрымліваць людзей, напрыклад журналісту "Радыё Свабода" Антону Трафімовічу зламалі нос, ён ужо напісаў заяву з просьбай распачаць крымінальную справу.

У дом сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка-ваўкавыскага прадпрымальніка Аляксандра Навасада — прыйшла міліцыя з пастановай аб аглядзе. Пра гэта TUT.BY распавёў яго знаёмы — Станіслаў Бацвін. Таксама агляд прайшоў яшчэ ў адной жыхаркі Ваўкавыска — Тамары Бясько. "Аляксандр у 9.47 даслаў мне паведамленне, што да яго прыйшлі. Я даў яму кантакты юрыстаў", — распавёў Станіслаў.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі. Радаслаў Сікорскі (Еўрапейскі парламент, Грамадзянская платформа, Польшча), Гідэ Енсэн (Бундэстаг, FDP, Германія) і Эрык Маркард (Еўрапейскі парламент, Бюндніс 90/Зялёныя, Германія) патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Радаслаў Сікорскі, сябра камітэта па замежных справах у Еўрапарламенце і былы міністр замежных справаў Польшчы, узяў “шэфства” над Сяргеем Ціханоўскім. Ён тлумачыць:

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін 29 ліпеня зняволенаму па крымінальнай справе блогеру Сяргею Ціханоўскаму, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — гэтым разам да 29 верасня.

Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада. У сустрэчы прымаў удзел сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў. Ганна Канапацкая паведаміла таксама, што краіна ў гэты час «ня можа гарантаваць бяспеку» нават кандыдатаў, і сказала, што вельмі правільна, што яна адмовілася праводзіць выбарчыя пікеты.

Святлана Ціханоўская каля ЦВК. Скрыншот з відэатрансляцыі. Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада. У сустрэчы прымаў удзел сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў.