Аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары" лічаць, што апублікаваныя Рэкамендацыі ЦВК па абмежаванні колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання робяць выбарчы працэс закрытым для незалежнага назірання і парушаюць адзін з асноўных прынцыпаў правядзення дэмакратычных выбараў – галоснасць пры правядзенні выбараў.
Што канкрэтна прапануе ЦВК?
Участковая выбарчая камісія складае два графікі прысутнасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання: для перыяду датэрміновага галасавання і непасрэдна для дня выбараў.
У графіку для датэрміновага галасавання кожны з дзён галасавання (4 – 8 жніўня 2020 г.) дзеліцца на два перыяды:
з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Дзень выбараў 9 жніўня 2020 г. дзеліцца на перыяды:
з 8.00 да 15.00 і з 15.00 да заканчэння падліку галасоў.
У названыя графікі ўносяцца звесткі, атрыманыя шляхам апытання па тэлефоне назіральнікаў аб даце і перыядзе ажыццяўлення імі сваіх функцый. Апытанне праводзіцца зыходзячы з чарговасці акрэдытацыі назіральнікаў ва ўчастковай камісіі. З улікам гэтага пры складанні графіка на перыяд датэрміновага галасавання тром першым у спісе акрэдытаваных назіральнікаў прадастаўляецца магчымасць выбраць дату і перыяд (даты і перыяды) ажыццяўлення назірання, тыя, што засталіся даты і перыяды прапануюцца наступным назіральнікам.
Аналагічным спосабам складаецца графік на 9 жніўня 2020 г., прымаючы пад увагу магчымасць прысутнасці не трох, а пяці назіральнікаў.
Дадзены парадак прымяняецца толькі на тых участках для галасавання, дзе колькасць акрэдытаваных назіральнікаў перавышае квоты, устаноўленыя Цэнтральнай камісіяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” патрабуюць забяспечыць галоснасць пры галасаванні і падліку галасоў
Нагадаем, 22 ліпеня ЦВК зацвердзіла Пастанову № 115 “Аб унясенні зменаў у пастанову ЦВК ад 8 мая 2020 г. № 15”. Згодна з дадзенай пастановай у мэтах прафілактыкі распаўсюду каранавіруснай інфекцыі былі ўведзеныя абмежаванні па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання і ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях пры прыёме пратаколаў з УВК.
Указанае патрабаванне не распаўсюджваецца на замежных (міжнародных) назіральнікаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама давераных асобаў, якія маюць права прысутнічаць на любым участках для галасвання па адным на кожным.
Таксама гэтыя абмежаванні не закранулі прадстаўнікоў СМІ.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Крыніца: ЦВК дадаткова патлумачыў, як будуць працаваць назіральнікі на выбарах