Ілюстрацыйнае фота На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.

"Вясна" публікуе звесткі пра адміністрацыйныя суды, якія маюць адбыцца з 28 па 31 ліпеня.

28 ліпеня

Суд Маскоўскага раёна Мінска

10.15 Мікалай Ігнацьеў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

10.15. Дзяніс Рахманько, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

11.15. Алег Харко, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

11.15. Арцём Астафьеў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

11.15. Данііл Каржанеўскі, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

Таксама выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Вольгу Самахвал, Уладзіслава Осіпава для складання пратаколаў за парушэнне арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска

09.15. Арцём Муха, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

09.15. Вячаслаў Бярозка, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

10.00. Антон Баранаў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

10.30. Шахлай А., арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

10.45. Ягор Цыплакоў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

Суд Ленінскага раёна Мінска

15.00. Антон Твардоўскі, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля

09.15. Юрый Германовіч, арт. 17.1 КаАП.

У Гомелі судзяць сына журналістаў, якога затрымаў АМАП за "дробнае хуліганства"

20 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага ўчастковым Цэнтральнага РАУС Краўчанкам на 18-гадовага гамяльчаніна Юрыя Германавіча. Працэс вядзе суддзя Алеся Осіпава.

29 ліпеня

Суд Савецкага раёна Мінска

09.30. Райчонак Аляксандр. Суддзя — Сяргей Шаціла, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Працяг суда над затрыманым каля symbal.by.

10.00. Лобан Анастасія. Суддзя — Сяргей Шаціла, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Працяг суда над затрыманай каля symbal.by.

10.00. Галубкоў Аляксандр. Суддзя — Марына Фёдарава, арт. 23.4 КаАП. Працяг суда над затрыманым каля symbal.by.

У Мінску прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by. Асудзілі не ўсіх

У судзе Савецкага раёна горада Мінска распачынаюцца судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.

30 ліпеня

Суд Заводскага раёна Мінска

09.10. Аляксей Дараховіч, арт. 23.34 КаАП.

Суд Гарадоцкага раёна

На жыхарку Гарадку міліцыянты склалі пратакол за тое, што яна размясціла ў Instagram-stories фотаздымак, на якім трымае аркуш з надпісам «У мяне скралі прэзідэнта». Жанчыну вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня (ч.1 арт. 23.34 КаАП), але, паводле "Віцебскай вясны", яна з ім не згадзілася. Суд запланаваны на 30 ліпеня.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Калі вас ці вашых знаёмых выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" па нумары (029) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram). 

Кантакты праваабаронцаў "Вясны" ў рэгіёнах

Крыніца: Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня