- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", яшчэ 23 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядома, што ўчастковыя камісіі працягваюць выдаляць назіральнікаў з участкаў па розных надуманых падставах. У Мінску пазбавілі акрэдытацыі двух незалежных назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты Моладзевага блока прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы. Жыхары дома міліцыянераў не пусцілі, бо ў іх не было дакументаў.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіста і праваабаронцу «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова-старэйшага затрымалі пятага жніўня каля 19.00 супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Праваабаронца Барыс Бухель, які дзяжурыў каля РУУС да глыбокай ночы, з трывогай паведаміў, што ў дачыненні да Аляксандра Буракова зладзілі правакацыю прама каля аддзялення міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з’явілася інфармацыя аб ходзе датэрміновага галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова.
- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" за два дні датэрміновага галасавання стала вядома аб мінімум 19 выпадках выдалення назіральнікаў з участкаў для галасавання з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі. Таксама вядома, што аднаго назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Што пра гэта думае старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, і як расцэньвае гэта каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч?
- Катэгорыя: Вясна
Менгарвыканкам даслаў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што правесці 6 жніўня ў парку Дружбы Народаў якое-небудзь мерапрыемства не ўяўляецца магчымым — пляцоўка будзе занятая, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе mspring.online, журналіст і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў-старэйшы быў спынены патрулём ДАІ каля 19 гадзін на вуліцы Касманаўтаў. Паводле яго слоў, супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі маёр Рубанаў, заявіў, што падазрае Буракова у «транспарціроўцы кантрафактнага алкаголю» і запатрабаваў адкрыць багажнік. Алкаголю там знойдзена не было, і пасля гэтага маёр Рубанаў паведаміў Буракову, што аўтамабіль, на якім журналіст ездзіць з 2013 года, можа быць ва ўгоне. Міліцыянт праверыў ідэнтыфікацыйны нумар машыны (VIN) і заявіў, што Буракоў затрыманы – нібыта, VIN можа быць фальшывым.