- Катэгорыя: Вясна
Марыя Бацько — назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай. У спісе назіральнікаў Марыя апынулася пад нумарам 10 і, адпаведна, на сам участак трапіць не змагла, а назірала за яўкай разам з іншымі назіральнікамі ў фае школы.
- Катэгорыя: Вясна
Марыя Бацько — назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай. У спісе назіральнікаў Марыя апынулася пад нумарам 10 і, адпаведна, на сам участак трапіць не змагла, а назірала за яўкай разам з іншымі назіральнікамі ў фае школы.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Анастасію Гіркоўскую пазбавілі акрэдытацыі яшчэ 5 жніўня. Згодна з рашэнне выбарчай камісіі Будаўнічага ўчастка для галасавання №9 г. Асіповічы Магілёўскай вобласці, назіральніца 5 жніўня “знаходзілася па-за межамі памяшкання для галасавання, размешчанага ў будынку гімназіі горада, неаднаразова, на працягу ўсяго часу працы камісіі заходзіла на ўчастак, у прысутнасці выбаршчыкаў старшыні УВК Лазеевай Е. громка каментавала працу камісіі, звярталася да старшыні на падвышаных танах, пры гэтым жэстыкулявала рукамі, выказвала незадаволенасць абставінамі свайго знаходжання па-за выбарчым участку”.
- Катэгорыя: Вясна
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў для Беларускага Радыё Рацыя адмову камандзе Святланы Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам на сайце vybary2020.by. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула пад час свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы "Голас" для электроннага галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), заклікае беларускія ўлады спыніць судовы пераслед супраць сябра ПЦ “Вясна” Аляксандра Буракова, які быў затрыманы ўчора ў Магілёве.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Спарыша. “Сяргей Спарыш знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску праз свой актыўны ўдзел у апазіцыі. Палітычная свабода выказвання меркаванняў — гэта аснова свабоднай і незалежнай грамадзянскай супольнасці і функцыянуючай дэмакратыі. Мы заклікаем прэзідэнта паважаць гэтае права чалавека і неадкладна вызваліць палітвязняў”, — заявіла спн. Фрыдль.
- Катэгорыя: Вясна
Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны. У працоўным чаце БГК, падраздзяленне №5, была размешчана просьба прагаласаваць датэрмінова і паведаміць па выніках начальніку падраздзялення.
- Катэгорыя: Вясна
7 жніўня - чацвёрты дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галавасання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі.
- Катэгорыя: Вясна
Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу з розных гарадоў краіны. Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.