- Катэгорыя: Вясна
7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.
- Катэгорыя: Вясна
За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі паспелі прагаласаваць ажно 22,47% выбршчыкаў. Такую лічбу падае сайт Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі дыджэяў, супрацоўнікаў Палаца моладзі, Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен". Пра гэта паведамляе "Белсат". На якой падставе іх затрымалі і дзе цяпер яны знаходзяцца – пакуль невядома. Інфармацыя ўдакладняецца.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома "Вясне", сябра БСДП "Народная Грамада" Андрэя Шыпуліна адправілі адбываць адміністрацыйны арышт, на які яго асудзілі два месяцы таму, са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўдзел у выбарчых пікетах па збору подпісаў на Камароўцы 7 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў Андрэя Шыпуліна па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Але на "суткі" яго адразу не адправілі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паведамляюць пра распаўсюд агітацыйных паштовак за дзейнага прэзідэнта праз выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу. Так, Павел Левінаў з Віцебска паведаміў, што сёння знайшоў у сваёй паштовай скрынке паштоўку "За Беларусь". На адваротным баку яе напісаная цытата Лукашэнкі і змешчаны QR-код, які вядзе адрасата на адмысловы сайт "З гонарам у сэрцы".
- Катэгорыя: Вясна
Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах: Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях: Нетэрміновыя звароты:
- Катэгорыя: Вясна
Шостага жніўня ў Беларусі праходзіць трэці дзень датэрміновага галасавання. Незалежныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра тое, што адбываецца на ўчастках і каля ўчасткаў для галасавання, бо большая частка назіральнікаў не дапушчана на іх. Назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна сёння сутыкнуліся з новай з’явай на выбарах. Незалежных назіральнікаў, якіх не пусцілі на самі ўчасткі, знаходзяць розныя шляхі, каб выканаць свае абавязкі перад грамадствам. І многія сталі лічыць яўку праз вокны.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёве затрыманы журналіст і праваабаронца "Магілёўскай вясны" Алесь Буракоў. Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі з участка для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах паведамляюць аб завышанай яўцы. Пра гэта сведчаць не толькі разыходжанне ў падліках назіральнікаў і дадзеных пратаколаў участковай камісіі, але і напоўненасць празрыстай скрыні. Як назіральнікі распавялі Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў першы дзень датэрміновага галасавання на 6-ым участку ў Бараўлянах яны налічылі 10 чалавек, у канцы дня ў пратаколе УВК напісалі 14. Вось як выглядала скрыня для датэрміновага галасавання 4 жніўня: