Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Калегія Вярхоўнага суда па прымінальных справах 22 траўня будзе разглядаць апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых.  Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак. Гарадзенцу Зміцеру Фурманаву 20-га траўня патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся участковым, і паведаміў, што ў дачыненні яго заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнік міліцыі намагаўся выцягнуць Фурманава на размову.

Сумесным рашэннем прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта 19 травеня была створаная Бярозаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каронавірусной інфекцыі пасяджэнне праводзілася ў адсутнасці прадстаўнікоў партыяў, грамадскіх аб'яднаньняў, працоўных калектываў, грамадзянаў. Праўда, з трансляцыі ў запісе самога пасяджэння (працягласцю каля 25 хвілінаў) было відаць, што толькі адзін з удзельнікаў быў у масцы.

19 і 20 траўня ў Вілейцы і Маладзечне працягнуліся суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама акцый салідарнасці з берасцейскімі актывістамі («кармленне галубоў»). 19 траўня ў судзе Вілейскага раёна прайшоў суд над актывістам Андрэем Кудзікам, а таксама Андрэем Кастэнкам.

"Кандыдаты пратэсту". Фота з сайта statkevich.org Сёння ў Мінску мусяць адбыцца суды над затрыманымі напярэдадні незарэгістраванымі "кандыдатамі пратэсту" і іх паплечнікамі. На 20 траўня "Вясна" валодае звесткамі пра 8 затрыманых:

Бабруйскі гарвыканкам 20 траўня ў 8 гадзін раніцы адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта Бабруйска па фарміраванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у Бабруйску Сяржук Лацінскі не прысутнічаў на пасяджэнні, бо згодна з Пастановай ЦВК №13, яно праводзілася ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзянаў, СМІ і іншых запрошаных асобаў. Відэа-запіс пасяджэння быў размешчаны на афіцыйным сайце Бабруйскага гарвыканкам каля 13 гадзін дня. 

Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў Аляксандру Школьнікаву і Наталлі Стрэльчанка, піша orsha.eu.

Нягледзячы на інцыдэнт з затрыманнямі ў Вярхоўным судзе 19 траўня, скаргі некаторых "кандыдатаў пратэсту" групы палітыка Мікалая Статкевіча суд усё ж такі разгледзеў. Але ўсім пяці незарэгістраваным "кандыдатам пратэсту" было адмоўлена ў іх задавальненні. Нагадаем, 19 траўня ў Мінску ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных "кандыдатаў пратэсту" ад Мікалая Статкевіча. Сярод затрыманых — "кандыдаты пратэсту" Анжаліка Жалязнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі, актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, Юлія Лемяхова і Дзмітрый Місюк. Быў затрыманы яшчэ адзін "забракаваны кандыдат", Валянцін Фралоў, але пазней яго адпусцілі. Над затрыманымі чакаюцца суды.

Пасяджэнне ЦВК 20 траўня 2020 года 29 траўня праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі разгледжаныя пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" супастаўляе ўнесеныя прапановы праваабаронцамі па правядзенні выбараў прэзідэнта ва ўмовах пандэміі COVID-19 і прынятыя рашэнні ЦВК.