Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты Моладзевага блока прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы. Жыхары дома міліцыянераў не пусцілі, бо ў іх не было дакументаў.
Супрацоўнікі міліцыі пачалі казаць, што хутка прыедуць з дакументамі.
Калі праз нейкі час з дома выйшаў Уладзіслаў Клаўкін, яго затрымалі.
У доме, дзе дагэтуль стаіць бус і знаходзяцца людзі ў цывільным, жывуць актывісты і актывісткі Моладзевага Блоку і кампаніі “Легалайз Беларусь” Вераніка Яновіч, Міхась Варанцоў і Ягор Віняцкі.
Таксама спробы прабіцца ў кватэры прадпрымаліся і працягваюцца да актывісткі Аланы Гебрэмарыям.
Інфармацыя будзе ўдакладняцца
Крыніца: Міліцыя спрабуе затрымаць актывістаў Моладзевага блока