Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомелі адбыліся першыя прамыя відэатрансляцыі пасяджэнняў гар- і аблвыканкама па ўтварэнні абласной і раённых камісій па выбарах, паведамляецца на сайце Радыё Рацыя.

Не пасьпеў я яшчэ абжыцца ў 15-й камеры, як газеты прынесьлі нечаканую прыемную навіну. 11 жніўня, літаральна праз тыдзень пасьля маго арышту, памілавалі першых дзевяцёх палітычных зьняволеных! Валодзя, пачуўшы пра гэта, памаўчаў, а потым сказаў, пасьміхаючыся: “Алесь, можаш і кешар не раскладаць, хутка і цябе выпусьцяць”.

Павел Кінчак. Суд Леніскага раёна Берасця 19 траўня разглядае адміністрацыйную справу Паўла Кінчака.

У Беларусі збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандытаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадугледжаны з 21 траўня па 19 чэрвеня. Мясцовыя выканкамы ў парадку артыкула 61 Выбарчага кодэксу вызначаюць забароненыя для гэтага месцы ў раёнах. Як ідуць справы ў гэтым пытанні на Міншчыне і што змянілася ў параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй? Як адзначае назіральнік “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лойка, у Мінску сітуацыя з папярэдняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй амаль не змянілася. Адзінае новаўвядзенне ў гэтым пытанні – гэта напамін ў мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 пра выкананне членамі ініцыятыўных груп супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і санітарна-эпідэміялагічнай службы горада Мінска.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: neg.by Праект новай рэдакцыі Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Беларусі ( ПВКаАП) і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), вынесены Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў на грамадскае абмеркаванне. Гэты дакумент размешчаны на на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.    Заўвагі і прапановы па праекце кодэксаў будуць прымацца да 27 траўня ўключна.

Сяргей Ціханоўскі ў Гомельскім абласным судзе 7 лютага Суд Савецкага раёна Гомеля 18 траўня асудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-дзённы арышт у ІЧУ Гомеля, яшчэ на 15 дзён арышту. Пра гэта TUT.BY распавялі ў канцылярыі суда.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня пачаўся судовы працэс над палітвязнем Піліпам Шаўровым. Яго абвінавачваюць па двух частках артыкула 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»). Працэс вядзе суддзя Іван Касцян, вядомы па масаваму вынясенню палітычна-матываваных рашэнняў актывістам і журналістам. Раней паведамлялася, што суддзёй па гэтай справе прызначаная Таццяна Акавітая.  З годна з абвінавачваннем, 16-17 студзеня 2020 года, Піліп Шаўроў нанёс фарбай невялікую адносна помніка выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінуўшым супрацоўнікам МУС, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку А.С. Пушкіну ў Мінску. 17-19 студзеня 2020 г. ён нанёс надпіс “1937” на плоце насоснай станцыі ў п. Бараўляны. 18 сакавіка 2020 г. аддзелам Цэнтральнага раёна (г. Мінска) Слечага камітэта Піліпу Шаўрову было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па апошніх дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, у перыяд з 6 траўня у Беларусі 55 чалавек атрымалі агулам больш за 500 сутак арышту. Яшчэ больш за 30 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 13000 долараў. І гэтыя лічбы неканчатковыя. Суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці акцый па “кармленні галубоў” будуць працягвацца і на бліжэйшым тыдні. Акрамя таго, у рэгіёнах працягваюць складаць пратаколы за гэтыя акцыі і мірныя сустрэчы. У 14.30 у судзе Ленінскага раёна Брэста распачнецца суд над экаактывісткай, праціўніцай акумулятарнага завода Людзмілай Карчэўскай. Яе вінавацяць у тым, што ўдзельнічала ў акцыі па “кармленні галубоў” 12 красавіка. Вынік суда - 50 базавых велічынь штрафу (1350 рублёў). 

Цэнтрвыбаркам 15 траўня адмовіў у рэгістрацыі васьмі ініцыятыўным групам "кандыдатаў пратэсту" палітыка Мікалая Статкевіча. Не былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя груп прэтэндэнтаў і прэтэндэнтак Анжалікі Жалезняковай, Веранікі Мішчанкі, Аляксандра Грачышнікава, Вольгі Нікалайчык, Вікторыі Хаценка, Ігара Кляшчука, Валянціна Фралова, Антаніны Вішняковай. "Кандыдаты пратэсту" падалі скаргу на рашэнне ЦВК у Вярхоўны суд, бо лічаць яго незаконным. Прычынамі ў адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп паслужылі некалькі прычын. Па-першае, ЦВК палічыў, што шэраг звестак у дачыненні да 38 грамадзян з 560 чалавек не адпавядае рэчаіснасці. Па-другое, Цэнтрвыбаркам палічыў, што ў склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ўключаны грамадзяне, якія не давалі згоду на ўдзел у ёй і наогул не ведаюць пра існаванне такой групы. Паводле падлікаў ЦВК такая колькасць чалавек складае 47 чалавек.

Пракуратура г. Мінска. Фота з сайта prokuratura.gov.by Пракуратура г. Мінска разгледзела зварот аб незаконным затрыманні Ягора М. супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска 15 снежня 2019 года.