Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сафія Чупрына звярнулася ў выбрачую камісію №40 Ленінскага раёна г. Магілева з заявай аб тым, што на кабінах для галасавання адсутнічаюць шторкі. У адказ старшыня камісіі Е. Шаўкунова паведаміла назіральніцы, што кабіны выкарыстоўваюцца без штор пры ўваходзе “з мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19), забеспячэння бесперапыннай цыркуляцыі паветра (праветрывання) у кабінах для галасавання, грунтуючыся на рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя па правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў пры правядзенні выбараў прэзідэнта”.

Мяжа з Расійскай Федэрацыяй. Фота: Радыё Свабода. Сёння каля 7 гадзіны раніцы ў Себежскім раён Пскоўскай вобласьці Расеі былі затрыманыя актывісты апазіцыйнай да расейскіх уладаў арганізацыі «Адкрытая Расея».

Удзел у мірных сходах ставіцца да катэгорыі грамадзянска-палітычных правоў чалавека. Аднак у Беларусі іх ажыццяўленне пагражае рэпрэсіямі з боку дзяржавы. Калі вы (альбо вашы блізкія) збіраецеся выйсці на акцыю, вам варта мець уяўленне аб наступных сцэнарах:

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, па справе па падзеях 14 ліпеня аб парушэнні грамадскага парадку ў Мінску праходзіць 17 падазраваных.

У арганізацыі Аб'яднаных нацый няма мандата па назіранні за выбарамі ў Беларусі, аднак у ААН "з заклапочанасцю сочаць за сітуацыяй з пункту гледжання захавання правоў чалавека" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваны на 9 жніўня. Пра гэта паведамілі з офіса прэс-сакратара ААН, адказваючы на пытанне журналіста аб пазіцыі сусветнай арганізацыі па сітуацыі ў Беларусі.

У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі. Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".

Ініцыятыве «Сумленныя людзі» паступіла ананімнае паведамленне з 18-хвілінным аўдыёзапісам, дзе зафіксавана «трэніроўка» падліку галасоў. Члены адной з мінскіх камісіі павінны раскласці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасці з лічбамі, якія да гэтага моманту «павінны ведаць на памяць» ці падгледзець у «шпаргалцы».

Вольга Нікалайчык на пікеце каля Камароўскага рынку 31 траўня За дзень да выбараў прэзідэнта па ўсёй краіне працягваюцца затрыманні актывістаў. ПЦ “Вясна” збірае факты пераследу. 

За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі выбарчыя ўчасткі наведала небывалая раней колькасць грамадзян -  32.24% ад усіх выбарцаў.

Доўгі досвед незалежнага назірання за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі дае падставы актывістам і праваабаронцам сумнявацца ў сумленнасці выбараў у краіне. Цяпер гучыць нямала ідэй аб тым, як на самой справе ўладкованыя нашы «выбары» і як магчыма абараніць свае галасы.