- Катэгорыя: Вясна
У Берасці назіральнікаў, якія не патрапілі ў спісы для назірання на участках нягледзячы на акрэдытацыю, выціскаюць з участкаў для галасавання. Некаторых вымушаюць з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі пакінуць нават калідоры і тэрыторыі каля выбарчых участкаў.
- Катэгорыя: Вясна
У пракуратурах усіх узроўняў стварылі працоўныя групы для нагляду за выкананнем заканадаўства аб выбарах, паведаміў намеснік генпракурора Аляксандар Лашын на сустрэчы з кіраўніцтвам штабу місіі назіральнікаў ад СНД. Пра гэта піша Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, з 30 ліпеня па 3 жніўня, стаялі ў вялікіх чэргах каля будынка беларускай Амбасады ў Варшаве, каб іх унеслі ў спіс выбаршчыкаў на польскім участку і перадалі дадзеныя пра гэта ў Беларусь, каб іх выкраслілі са спісаў на беларускіх участках па месцы іх рэгістрацыі. Трапіць у Амбасаду змаглі не ўсе. Цяпер яны занепакоеныя, што не змогуць гэтак жа патрапіць на ўчастак для галасавання 9 жніўня. Амбасада заклікае іх галасаваць датэрмінова.
- Катэгорыя: Вясна
Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”. Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Горбач і Марына Шастоўская распавялі, як іх не дапускаюць да назірання на ўчастку для галасавання №15 у Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Да аналітыкаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" нярэдка звяртаюцца з пытаннямі, якія тычацца выбарчых працэдур, просяць савета, як сябе паводзіць сябе ў выпадку заўважаных парушэнняў на ўчастку падчас галасавання, як дзейнічаць прама на ўчастку: да каго звяртацца, як пісаць скаргу або выклікаць назіральнікаў, міліцыю? Можна і ці трэба гэта рабіць прама на месцы і падчас дня галасавання?
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе салігорскі назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка, салігорцы паскардзіліся ў раённую выбарчую камісію на адміністрацыю стадыёна «Будаўнік», што тыя вылучылі для агітацыйнага мітынгу 30 чэрвеня замест прадугледжанага рашэннем мясцовага выканкама цэлага стадыёна толькі нязручную для правядзення сустрэч ягоную частку. Скаргу падпісалі 15 мясцовых жыхароў.
- Катэгорыя: Вясна
На стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах 3 жніўня а 18 гадзіне павінен быў пачацца мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Самой яе на сустрэчы не планавалася, але павінны былі прысутнічаць давераныя асобы, піша "Наша Ніва".
- Катэгорыя: Вясна
У суд Барысаўскага раёну са скаргай звярнуўся праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч. Ён абскарджвае адмову ў прадстаўленні дэталёвай інфармацыі па эпідэміялагічнай сітуацыі ў сувязі з COVID-19 у барысаўскім раёне з боку УАЗ “Барысаўская цэнтральная раённая бальніца”, УАЗ “Барысаўская бальніца №2”, ДУ “Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Праваабаронца адзначае, што ні на сайтах ДУ “Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, Цэнтральнай раённай бальніцы, Барысаўскай бальніцы №2, ні ў дзяржаўнай прэсе, якая фактычна мае манаполію на падобную інфармацыю, немагчыма знайсці звесткі па колькасці захварэўшых, колькасці тых, хто знаходзіцца на лячэнні, памёр, выздаравеў, знаходзіцца ў рэанімацыі ў сувязі з эпідэміяй COVID-19 у барысаўскім раёне. Немагчыма таксама атрымаць інфармацыю аб тым, якімі матэрыяльнымі, тэхнічнымі і іншымі рэсурсамі валодаюць медыцынскія ўстановы Барысаўшчыны для барацьбы з эпідэміяй. Праваабаронца “Вясны” адзначае, што такая практыка з’яўляецца парушэннем правоў грамадзян Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістаў недзяржаўных СМІ выклікаюць у Следчы камітэт па "справе 14 ліпеня", паведамляе Еўрарадыё. Позву з'явіцца 6 жніўня ва ўпраўленне СК РБ па горадзе Мінску атрымаў карэспандэнт выдання Міхаіл Ільін. 14 ліпеня ён і яго калега Арцём Маёраў былі затрыманыя ў жывым эфіры супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным адзенні. Еўрарадыё вядома яшчэ як мінімум пра аднаго журналіста, які быў затрыманы 14 ліпеня і якога таксама выклікаюць у СК.