Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Прынамсі тры дзясяткі замежных карэспандэнтаў, якія хацелі прыехаць у Беларусь, каб асвятляць прэзідэнцкія выбары, дагэтуль не атрымалі акрэдытацыю, паведамляе Радыё Свабода. Прычынай назвалі каранавірус, праз які камісія па акрэдытацыі ня можа сабрацца.

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што блогер тэлеграм-канала “Армія з народом” Сяргей Коршун абвінавачваецца па ч.1 і ч.2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным. Затрыманаму ўдзельніку тэлеграм-канала “Армія з народам” Сяргею Коршуну прад’яўлена абвінавачванне па частцы 1 і частцы 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Пра гэта “Вясне” паведамілі сваякі затрыманага.

Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Верхнядзвінску звярнуліся з прапановай да тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй, дзе прасілі арганізаваць назіранне на выбарчых участках №№1-4 па распрацаванаму для ўсіх участковых камісій графіку. Назіральнікі мяркуюць, згодна з арт. 13 Выбарчага кодэкса, усе акрэдытаваныя назіральнікі маюць права назіраць за выбарчым працэсам.

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”. Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што  з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.

Алесь Бяляцкі. Фота: Bymedia.net Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі дзевяцігадовай даўніны і пра тое, што сёння адбываецца ў краіне.

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў. Алена Маслюкова з Салігорску паведамляе, што ўчора каля ўваходу на ўчастак №10 стаялі дзве лаўкі, а сёння яны зніклі. Назіральніца адзначае, што зніклі і дзве лаўкі, якія знаходзіліся на вуліцы каля выбарчага ўчастку. Калі Алена Маслюкова запыталася, дзе яны падзеліся, а дырэктарка школы, якая з'яўляецца і старшынёй камісіі, пажала плячыма і сышла.

Ілля Шапаткоўскі. Фота tut.by Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку".