Каардынатар кампаніі Алег Гулак Доўгі досвед незалежнага назірання за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі дае падставы актывістам і праваабаронцам сумнявацца ў сумленнасці выбараў у краіне.

Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымліваюць удзельнікаў і ўдзельніцаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманні ўдзельнічаюць не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і вайскоўцы. Масавыя затрыманні каля 22 гадзін адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымліваюць разам з роварамі. "Вясне" паведамілі, што каля станцыі метро Плошча Перамогі затрыманы Уладзіслаў Лакутэш.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання. Інфармаванне і дапамога пры затрыманні на мірных сходах (мітынгах). Водгук і сувязь: www.bit.ly/Viasna-Bot-Report

Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць аб парушэннях на выбарчых участках. Але дапусцілі на самі ўчасткі нямногіх. Абсалютная большасць назіральнікаў кампаніі (94,5%) не трапіла ў квоты назіральнікаў, вызначаных згодна з пастановай ЦВК № 15, паколькі былі акрэдытаваныя пазней, чым першыя тры/пяць назіральнікаў і не былі дапушчаныя для назірання. Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Яна Галаган акрэдытаваная ў Мінску на ўчастку №37 Заводскага раёна. Яе адразу ўключылі ў графік назірання за датэрміновым галасаваннем 7 жніўня, але ўвечары перад назіраннем за 10 хвілін да закрыцця ўчастка ёй патэлефанаваў старшыня ўчастковай камісіі і сказаў, што яна "выключаецца з графіка з-за шматлікіх скаргаў назіральнікаў".

Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH,  праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам  да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў і не браць на сябе адказнасць за незаконныя злачынныя загады ўладаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International сёння, 7 жніўня, накіравала ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі петыцыю з заклікам да ўладаў спыніць прымяненне сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Усяго за 10 дзён больш за 11,5 тысяч прыхільнікаў і актывістаў руху са 120 краін падпісалі петыцыю з патрабаваннем пакласці канец бязлітаснаму падаўленню пратэстаў, падчас якога паліцыя збівала пратэстоўцаў і затрымлівала сотні мірных актывістаў, журналістаў і выпадковых мінакоў.

На польскім дзяржаўным партале gov.pl сёння размешчаная сумесная заява міністраў замежных спраў краін “Веймарскага трохвугольніка” перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі

Як паведамляе euroradio.fm, у Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным) прыйшлі па іх у гатэль "Мінск". Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска.  Паводле інфармацыі Еўрарадыё, затрыманыя вядоўца Ірына Рамалійская і Іван Грабянюк (абодва жывуць у Празе) і Юрый Баранюк, уласны карэспандэнт "Настоящего времени" з Санкт-Пецярбурга. Ім інкрымінуюць парушэнне заканадаўства аб СМІ — працу ў Беларусі без акрэдытацыі.

Жазэп Барэль. Фота: Reuters Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза. 

Жазэп Барэль. Фота: Reuters Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні презідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.