У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода". Вядома, што яе пасадзілі ў міліцэйскі бус і ўвезлі.

У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі. Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Як паведамляе tut.by, затрыманую сёння ў другой палове дня начальніцу штаба кандыдаткі Святланы Ціханоўскай Марыю Мароз змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кандыдаткі ў прэзідэнты Ганна Красуліна.

Затрыманні ў Мінску 8 жніўня. Фота Радыё Свабода Вечарам 8 жніўня аўтамабілісты зноў праводзяць акцыю салідарнасці - сігналяць і выстаўляюць рукі з белымі бранзалетамі ў вокны. На Кастрычніцай плошчы тым часам пачаліся затрыманні пешаходаў, якія віталі аўтамабілістаў. 

У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі. Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".

У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі. Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў абвінавачваецца па ч.1 і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.

У Мінску на ўчастку №25 Цэнтральнага раёна назіральнікі выявілі, акрамя асноўнай, яшчэ дзве неапячатаныя дзверы, якія вядуць на ўчастак. Але замест таго, каб разабрацца ў гэтай сітуацыі і вырашыць праблему, участковая камісія пазбавіла назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Кацярыну Клёц акрэдытацыі.  Як распавядае незалежная назіральніца Кацярына Клёц, увечары 7 жніўня, на чацвёрты дзень датэрміновага галасавання назіральнікі даведаліся, што на ўчастку для галасавання, акрамя асноўнага ўваходу, ёсць яшчэ дзве дзверы: адна злучаная з пакоем міліцыі, іншая — з каморкай. Гэта пацвердзіў і пажарны план памяшкання. Саміх жа назіральнікаў дапусцілі на ўчастак толькі ў момант пламбавання скрыні.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы

МІтынг Святланы Ціханоўскай 30 ліпеня 2020 года. Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі