Шостага жніўня ў розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманні, ціск на актывістаў, вобшукі і суды. “Вясна” сочыць за развіццём падзей і збірае факты са ўсёй краіны. Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты "Моладзевага блока" прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы. Жыхары дома міліцыянераў не пусцілі, бо ў іх не было дакументаў.

Мінск

Міліцыя спрабуе затрымаць актывістаў "Моладзевага блока"

Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт

У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова.

Баранавічы

У Баранавічах каля дома даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Тамары Патоцкай дзяжураць два супрацоўнікі міліцыі. Верагодна яе хочуць прэвентыўна затрымаць перад выбарамі.

Бабруйск

У затрыманых напярэдадні назіральнікаў Эдуарда Грынявіцкага і Уладзіміра Міхалапа праходзяць вобшукі. Вядома, што пасля затрымання на іх склалі пратаколы па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Аднак сваякі Грынявіцкага паведамляюць, што вобшук ідзе нібыта на падставе падрыхтоўкі масавых беспарадкаў. Падрабязнасці высвятляюцца.

Маладзечна

Адбываць 7-суткавыя арышты, прысуджаныя раней, забралі Андрэя Смаляка і Андрэя Багамолава.

Слонім

У 08.40 ранку затрыманы назіральніка Пётр Крышталь, але затрыманне адбылося не на ўчастку. Падставы высвятляюцца.  

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Затрыманні, вобшукі, міліцыя каля дамоў. Хроніка пераследу актывістаў шостага жніўня