- Катэгорыя: Вясна
Светлагорскай праваабаронцы «Вясны» Алене Маслюковай 9 жніўня стала вядома, што ў мясцовым РУУС непаўнагадовы хлопец, якога затрымалі нібы за распаўсюд улётак.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай і лідэра Аб'яднанай грамадзяскай партыі Мікалая Казлова. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратарка штату Ціханоўскай Ганна Красуліна.
- Катэгорыя: Вясна
На многіх выбарчых участках у Берасці можа не хапіць бюлетэняў для галасавання. Назіральнікі адзначаюць, што ў нядзелю дзесяткі, а то і сотні людзей камісіі заносяць у дадатковыя спісы для галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Як распавяла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Анастасія Зайкоўская, на ўчастку №1 Кастрычніцкага раёна Мінска па стане на 14:30 ужо яўка была амаль стоадсоткавая, але пры гэтым людзі працягвалі ісці.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце незалежны назіральнік, ветэран-афганец, узнагароджаны медалём "За адвагу", Аляксандр Сахарук кінуў пад ногі старшыні участковай выбарчай камісіі Ніне Калядзе свае юбілейныя медалі. Гэта адбылося на ўчастку №78 у сярэдняй школе №14. Медалямі Сахарук быў узнагароджаны ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
У Менску затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мачэка Пясецкага. «Ганну, журналіста затрымалі ў той час, калі яны бралі інтэрвію ў незалежных назіральнікаў на вуліцы Жукоўскага. Журналіста праз пару гадзін выпусцілі, а яе і як мінімум адну дзяўчыну завезлі ў Кастрычнцікі РУУС, потым у турму на Акрэсьціна, а сёньня раніцай нібыта ў Жодзіна», — сказаў Свабодзе муж Ганны Канстанцін. Ганна змагла патэлефанаваць з пастарунку, але не сказала ў чым яе абвінавачваюць.
- Катэгорыя: Вясна
У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, у Беларусі адзначаюцца праблемы з доступам да мэсэнджараў, VPN, TOR, Telegram і Google. Акрамя таго, паведамляецца аб праблемах у доступе да сайтаў незалежных СМІ. Сярод іх — NN.by, kyky.org, таксама з перабоямі працуе TUT.BY, svaboda.org. Як піша TUT.BY, з раніцы 9 жніўня назіраецца павольны доступ да Telegram без проксі-сервера. Павольна грузіцца Youtube і Google-сэрвісы. Таксама з перабоямі працуе Twitter, Instagram. Як паведамляюць карыстальнікі, ні праз А1, ні праз МТС, ні праз ByFly не працуе сайт незалежнага назірання zubr.in.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары", нягледзячы на ўсе перашкоды ў назіранні, якія стваралі ім участковыя камісіі, усё ж імкнуліся лічыць колькасць людзей, якія прыйшлі галасаваць датэрмінова.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома, у абед у Мінску былі затрыманыя журналісты расійскага незалежнага тэлеканала "Дождь" Уладзімір Роменскі, Васіль Палонскі і аператар Мікалай Анціпаў. Гэта здарылася на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Журналістаў брутальна затрымалі адзінаццаць супрацоўнікаў цывільным.