Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу з розных гарадоў краіны.  Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.

Затрыманні, вобшукі, міліцыя каля дамоў. Хроніка пераследу актывістаў шостага жніўня

Шостага жніўня ў розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманні, ціск на актывістаў, вобшукі і суды. “Вясна” сочыць за развіццём падзей і збірае факты са ўсёй краіны.

Мінск

Каля 7 раніцы ў дом актывісткі Вольгі Нікалайчык грукаліся супрацоўнікі міліцыі. Верагодна, яе хацелі забраць для адбыцця неадбытых адміністрацыйных "сутак". Вольгу Нікалайчык затрымаць не ўдалося.

Таксама вядома, што для адбыцця адміністрацыйнага арышту 6 жніўня забаралі актывістку Вераніку Мішчанку. Як паведамляе Вольга Мікалайчык, яна не вярнулася дадому. У яе 15 "сутак" адміністрацыйнага арышту.

Судзяць затрыманых дыджэяў, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен"

Як стала вядома валанцёрам Валанцёрскай службы "Вясны", Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага судзяць 7 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Іх абвінавачваюць па арт. 17.1 КаАП і 23.4 КаАП: дробнае хуліганства і непадпарадкаванне.

Актывіста адправілі адбываць "суткі" са станоўчым тэстам на COVID-19

Як стала вядома "Вясне", сябра БСДП "Народная Грамада" Андрэя Шыпуліна адправілі адбываць адміністрацыйны арышт, на які яго асудзілі два месяцы таму, са станоўчым тэстам на COVID-19.

Салігорск

Ноччу на працоўным месцы быў затрыманы валанцёр каманды кандыдаткі Святланы Ціханоўскай Віталь Кот. Ён працуе шахцёрам 3-га рудаўпраўлення. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў 3 гадзіны ночы, калі ён падняўся з шахты на паверхню. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Ліда

У Лідзе ўвечары 6 жніўня затрымалі Віктара Самахвала. Яго абвінавачваюць у тым, што ён заклікаў да ўдзелу ў аўтапрабегу 28 чэрвеня ў тэлеграме і інстаграме. 52-гадовы запэўнівае, што ён далёк ад інтэрнэту. Супрацоўнікі міліцыі забралі ў яго кампутар, тэлефон і планшэт.

Таксама ў Лідзе ноччу адбыўся ператрус у Дзмітрыя Сасноўскага. Яго абвінавачваюць у вырабе нейкіх улётак. Падчас вобшуку нічога не знайшлі, але самога Дзмітрыя затрымалі. Таксама канфіскавалі кампутар і тэлефон. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не паведамілі, на падставе якога артыкула затрымліваюць яе мужа ў 2 гадзіны ночы.

Гомель

Як паведамляе "Гомельская вясна", 7 жніўня каля 8.30 супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выхадзе з дому актывіста Аляксандра Лямешку. Яго даставілі ў Савецкі РАУС для разглядаў па падазрэнні ў крадзяжы электрасамаката.

Стоўбцы

Як паведамляе "Радыё Свабода", затрыманы кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сяргея Чэрачня Мікалай Лысянкоў. затрымалі ў Стоўпцах. Мікалай Лысянкоў назіраў на ўчастку па вуліцы Ленінскай, 95 у будынку фізкультурна-аздараўленчага цэнтру ў Стоўбцах. Паводле міліцыянта, адносна Лысянкова вядзецца адміністрацыйны працэс за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 23.34 КаАП).

Магілёў

У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны". Анлайн

7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.

Светлагорск

Як стала вядома, у Светлагорску завочна судзілі мясцовага актывіста Андрэя Смалянчука. Яго асудзілі па ч. 1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у дазволеным агітацыйным пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай 26 ліпеня. Вынікі суда невядомыя, але актывіст асцерагацца затрымання.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" па нумары (029) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram). 

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

Крыніца: Хроніка пераследу актывістаў 7 жніўня: затрыманні, вобшукі, суды