У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі. Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".
Мінск
Вядома, што каля школы №59 была затрымана назіральніца Іва Амбражэвіч. Яе таксама не дапусцілі на ўчастак для назірання, яна знаходзілася на тэрыторыі школы, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання, дзе яна акрэдытаваная.
Нарач
Каля 10 гадзін на выбарчым участку ў Нарачы быў затрыманы назіральнік Дзяніс Краўчук. Яго забралі прама з выбарчага ўчастка і адвезлі ў Мядзельскі РУУС.
Хроніка пераследу назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання:
Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца
Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі
На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс
У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП". Пераслед назіральнікаў працягваецца Дапоўнена