Крысціна, Андрэй і Мірон Вітушкі. Фота: Радыё Свабода Вечарам 10 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Мірон Вітушка, шаснаццацігадовы сын вядомай беларускамоўнай сям’і Крысціны і Андрэя Вітушак.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставіла на прэс-канферэнцыі 10 жніўня справаздачу па  прамежкавых выніках назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Электаральную кампанію 2020 года праваабаронцы назвалі “найгоршай у Беларусі”. Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”10 жніўня 2020 года.

Як паведамляе ў тг-канале Міністэрства ўнутраных спраў, 10 жніўня каля 23.00 падчас акцый пратэсту ў Мінску на праспекце загінуў Прытыцкага адзін чалавек. "Натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прылада ў бок праваахоўнікаў. Яно выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём", – гаворыцца ў заяве ведамства.

Арганізацыя аб'яднаных Нацый заклікала ўлады Беларусі праявіць максімальную стрыманасць і забяспечыць захаванне права людзей на мірныя сходы. Адпаведную заяву зрабіў на брыфінгу Стэфан Дзюжарык, афіцыйны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрэша.

Уладзімір Вялічкін. Фота: ПЦ "Вясна" (2019 год) Увечары 10 жніўня ў Брэсце і Маладзечне затрыманы праваабаронцы "Вясны" і доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Вялічкін (Брэст) і Алесь Капуцкі (Маладзечна).

Як паведамляе тг-канал "Нашай Нівы", журналістку выдання Наталлю Лубнеўскую параніла ў нагу гумавой куляй. Яе з месца падзеяў забрала хуткая дапамога. Агонь вялі людзі ў форме хакі вялі агонь з боку моста на вуліцы Кальварыйскай. Пазней "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што стралялі менавіта ў журналістаў. Другая куля зачапіла журналістку TUT.BY, зрэзала яе бэйдж.

Следчы камітэт увечары 10 жніўня заявіў, што працягвае расследаванне крымінальных спраў па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства. Пратэст у Мінску, 9 жніўня. Фота:

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставіла на прэс-канферэнцыі 10 жніўня справаздачу па  прамежкавых выніках назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Электаральную кампанію 2020 года праваабаронцы назвалі “найгоршай у Беларусі”. Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”10 жніўня 2020 года.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася актывістамі і валанцёрамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Перадвыбарчы перыяд характарызаваўся ўскладненнем эканамічнай сітуацыі на фоне супярэчнасцяў у беларуска-расійскіх адносінах і недаатрымання беларускім бюджэтам значных сум у гандлі энерганосьбітамі. Сітуацыя ўскладнялася ўзмацненнем патрабаванняў расійскага боку ў палітычнай павестцы двухбаковых адносін і ўвязцы эканамічных пытанняў з «паглыбленай інтэграцыяй» у рамках стварэння саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.