Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах. 10 жніўня чакалася, што над імі адбудуцца суды. Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» маніторылі суды цэлы дзень, але поўную інфармацыю пра асуджаных даведацца не ўдалося. Як распавядае каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, па інфармацыі валанцёраў затрыманыя ў апошнія некалькі дзён у Мінску знаходзяцца ў двух гарадах: у Мінску і Жодзіне.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася актывістамі і валанцёрамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Перадвыбарчы перыяд характарызаваўся ўскладненнем эканамічнай сітуацыі на фоне супярэчнасцяў у беларуска-расійскіх адносінах і недаатрымання беларускім бюджэтам значных сум у гандлі энерганосьбітамі. Сітуацыя ўскладнялася ўзмацненнем патрабаванняў расійскага боку ў палітычнай павестцы двухбаковых адносін і ўвязцы эканамічных пытанняў з «паглыбленай інтэграцыяй» у рамках стварэння саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Мінск, 9 жніўня. Фота: "Радыё Свабода" Шэраг краін і прадстаўнікоў Еўрапейскага саюзу працягваюць выказвацца з асуджэннем наконт выбараў прэзідэнта Беларусі і падзеях, якія адбываліся ў ноч з 9 на 10 жніўня. Урад ФРГ, МЗС Літвы і Чэхіі заяўляюць, што выбарчы працэс у Беларусі не адпавядаў міжнародным абавязальніцтвам краіны і агульнапрынятым дэмакратычным стандартам. Таксама яны заклікаюць белаурскія ўлады адмовіцца ад празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюзу ў замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Жазэп Барэль і камісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕС Олівер Варгей прынялі 10 жніўня сумесную заяву аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, паведамляе афіцыйны сайт ЕС.

Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы". Аляксей Кузьміч. Фота: tut.by

Мінск, 9 жніўня, Фота: Уладзь Грыдзін, "Радыё Свабода" Прэс-сакратрка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава апублікавала ў Telegram заяву аб падзеях вечара 9 жніўня і ночы на 10 жніўня.

Фота: Канцылярыя прэзідэнта У панядзелак, 10 жніўня, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс выступіў з публічным каментаром, што тычацца выбараў кіраўніка дзяржавы, якія прайшлі днём раней у Беларусі, а таксама якія рушылі за гэтым сутыкненнямі сіл правапарадку і пратэстоўцаў, піша delfi.lv.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю і кіраўніку Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйен, паведаміў афіцыйны прадстаўнік польскага ўрада Пётр Мюлер. Кіраўнік урада Польшчы ініцыяваў надзвычайны саміт Еўрасаюзу па пытанні Беларусі.

Фота Уладзя Грыдзіна, "Радыё Свабода" Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ноччу з 9 на 10 жніўня ў Мінску.