- Катэгорыя: Вясна
9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў. За ўвесь гэты час праваабаронцы "Вясны" налічылі больш за 1500 выпадкаў адвольных затрыманняў, больш за 600 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы па палітычна матываваных артыкулах, заведзены шэраг крымінальных спраў, у краіне з'явіліся 23 новыя палітычныя зняволеныя.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама да шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў па пытанні прыняцця тэрміновых мер па бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і просьбай ініцыяваць усе магчымыя мерапрыемствы для маніторынгу сітуацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 12 жніўня у Мінску невядомымі асобамі быў скрадзены актывіст штабу Віктара Бабарыкі, былы дэпутат Мінгарсавета Юрый Васкрасенскі.
- Катэгорыя: Вясна
Менская гарадзкая камісія па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прыняла рашэньне «Пра ўстанаўленьне вынікаў галасаваньня», паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам становяцца вядомыя новыя факты неаказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушалінікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Капітана міліцыі з Наваполацка Ягора Емяльянава затрымалі пасля таго, як ён выклаў у сацсеткі фота пасведчання і пагонаў з подпісам:
- Катэгорыя: Вясна
У той час, як прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян паспяшаўся павіншаваць А. Лукашэнку з перамогай у выбарах, армянскія праваабарончыя і грамадзянскія аб'яднанні выступілі з заявай, у якой асудзілі дзеянні ўладаў да, падчас і пасля выбараў, і заклікалі ўлады забяспечыць незалежны падлік галасоў і спыніць пераслед мірных дэманстрантаў.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 12 жніўня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет асудзіла гвалтоўныя меры ўладаў Беларусі ў адказ на акцыі мірных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, і заклікала да таго, каб улады прыслухаліся да незадаволенасці народа. Аб гэтым паведамляецца на сайце УВК ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскім абласным судом прызначаная дата паўторнага разгляду крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка. Яго абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманы 9 жніўня мінчук выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў раніцай 12 жніўня. Увесь гэты час яго, як і іншых затрыманых, не кармілі; у камеры на шэсць месцаў утрымлівалася 40 чалавек, а амапаўцы абражалі і збівалі людзей па начах. На ўмовах ананімнасці ён пагадзіўся распавесці “Вясне” падрабязней, што яму давялося перажыць. *На першым завулку Акрэсціна ў Мінску знаходзяцца Ізалятар часовага ўтрымання і Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Туды звозяць затрыманых да суда ці арыштаваных за адміністрацыйныя правапарушэнні. Таму ў простай мове часта выкарыстоўваецца фармулёўка “адвезлі/сядзеў на Акрэсціна”.