- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на пасяджэніі 14 жніўня прызнала перамогу дзейснага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, а выбары – адбыўшыміся. Колькасць галасоў, пададзеных за кандыдатаў, практычна не адрозніваецца ад папярэдніх.
- Катэгорыя: Вясна
Эксперты ААН па правах чалавека* рэзка раскрытыкавалі Беларусь за гвалт з боку міліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў, а таксама буйнамаштабныя затрыманні пасля неадназначных прэзідэнцкіх выбараў і заклікалі міжнародную супольнасць аказаць ціск на Беларусь, каб спыніць напады на сваіх уласных грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на пасяджэніі 14 жніўня прызнала перамогу дзейснага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, а выбары – адбыўшыміся. Колькасць галасоў, пададзеных за кандыдатаў, практычна не адрозніваецца ад папярэдніх.
- Катэгорыя: Вясна
Тысячы брутальных затрыманняў мірных дэманстрантаў адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ў наступныя дні. У Праваабарончы цэнтр "Вясна" паступае вялікая колькасць званкоў і лістоў з інфармацыяй аб тым, што людзей збівалі падчас затрыманняў, транспарціроўкі і непасрэдна ў ІЧУ. Пасля вызвалення затрыманыя распавядаюць пра катаванні, здзекі, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да іх з боку сілавікоў. І задаюцца пытаннем: "Што цяпер рабіць?"
- Катэгорыя: Вясна
Улады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і не парушаць правы чалавека, заявіў 13 жніўня старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЭ Гіоргі Цэрэтэлі, піша "Радыё Свабода". «Старшыня ПА АБСЕ заклікаў сёння ўлады ў Мінску спыніць выкарыстоўваць рэпрэсіўныя тактыкі і ў поўнай меры выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягвалі затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. Шматлікія затрыманні мірных дэманстрантаў працягваліся і ў наступныя дні. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых у рэгіёнах.
- Катэгорыя: Вясна
За-за катастрафічнага недахопу ў Мінску месцаў для размяшчэння да суда затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту выкарыстоўваюцца самыя розныя месцы. Праваабаронцам вядома, што некаторых затрыманых утрымлівалі ў вучэбным цэнтры АМАП пад Мінскам.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суда Беларусі апублікаваў вынікі разгляду адміністрацыйных справаў за 11 жніўня над затрыманымі падчас мірных акцый пратэсту ў Мінску. “У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у суды горада Мінска па пытанні разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, публікуецца спіс асоб, на якіх накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту”, — паведамляецца на сайце.