- Катэгорыя: Вясна
На плошчы Перамогі ў Мiнску 12 жніўня супрацоўнікі амапу жорстка затрымалі украінскіх праваабаронцаў і валанцёраў дабрачыннай арганізацыі "Усход SOS" Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева. Рэуцкі здымаў момант затрымання грамадзяніна супрацоўнікамі ДАІ каля Плошчы Перамогi.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 12 жніўня працягваюцца суды над затрыманымі падчас мірных акцый пратэсту, журналістамі і назіральнікамі на выбарах. Праваабаронцам і сваякам затрыманых амаль немагчыма атрымаць інфармацыю пра вынікі судоў, бо часта яны адбываюцца наўпрост у будынках ізалятараў, куды не пускаюць нават адвакатаў. Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.
Аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Поўны тэкст
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася актывістамі і валанцёрамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Перадвыбарчы перыяд характарызаваўся ўскладненнем эканамічнай сітуацыі на фоне супярэчнасцяў у беларуска-расійскіх адносінах і недаатрымання беларускім бюджэтам значных сум у гандлі энерганосьбітамі. Сітуацыя ўскладнялася ўзмацненнем патрабаванняў расійскага боку ў палітычнай павестцы двухбаковых адносін і ўвязцы эканамічных пытанняў з «паглыбленай інтэграцыяй» у рамках стварэння саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў пачынае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.
- Катэгорыя: Вясна
У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў размове са Свабодай параўнаў дзеяньні сілавых органаў у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі з генацыдам, а месцы ўтрыманьня арыштаваных — з канцлягерам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” публікуе інструкцыю для тых, хто жадае абскардзіць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў унутраных спраў і іншых сілавых структур, якія прымалі ўдзел у разгоне мірных акцый пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і правядзення паўторных дэмакратычных выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя спісы грамадзян, якія былі змешчаныя да суда ў следчы ізалятар Турмы №8 у Жодзіна.