- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова распавяла, як праходзілі фальсіфікацыі на выбарах прэзідэнта, а сябры камісій не падпісвалі выніковыя пратаколы.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні заканчэння прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, прадбачыўшы магчымую вялікую колькасць зваротаў ў грамадскую прыёмную ПЦ “Вясна”, сябра Рады арганізацыі, праваабронца Валянцін Стэфановіч зарэгістраваў на сваё імя абаненцкі нумар у аператара МТС, які быў размешчаны на сайце ПЦ “Вясна” для зваротаў грамадзян і пазначаны як “тэлефон гарачай лініі Вясна SOS”.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах. Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый пасля выбараў па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах. 10 жніўня чакалася, што над імі адбудуцца суды.
- Катэгорыя: Вясна
Медыкі мінскіх бальніц паведамляюць TUT.BY аб пацыентах з цяжкімі траўмамі, якія паступалі да іх вечарам 9 і 10 жніўня. Па словах медыкаў некалькіх установаў аховы здароўя, яны ў шоку ад таго, што адбываецца ў мірны час. "Мы ніколі з такімі раненнямі не сутыкаліся", — кажуць лекары і заклікаюць спыніць гвалт.
- Катэгорыя: Вясна
У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.
- Катэгорыя: Вясна
Адзін чалавек загінуў, дзясяткі былі шпіталізаваныя, а сотні затрыманыя падчас масавых пратэстаў у Беларусі пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Супрацоўнікі АМАПа выкарыстоўвалі святлошумавыя гранаты, гумовыя кулі і вадамёты, каб разагнаць мірных дэманстрантаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі, што парушае міжнароднае права аб правах чалавека. FIDH яшчэ раз заклікае ўлады ўстрымацца ад гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома, 10 жніўня ў Барысаве быў затрыманы праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч. Яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прыйсці для допыта ў межах нейкай крымінальнай справы. Праваабаронца адмовіўся ісці без позвы ў міліцыю.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомлі за вечар 10 жніўня затрымалі да 500 чалавек, у ізалятары няма месца. Сьведка: затрыманых зьбіваюць у РАУС