Суд: Кастрычніцкага раёна г. Гродна Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі)
КАРТКА ПРАЦЭСУАбвінавачаныя: Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі Суддзя: Дзмітрый Кедаль Дзяржаўны абвінаваўца: галоўны пракурор гораду Уладзімір Клішын Пацярпелы: супрацоўнікі ДАІ Сапега і Ткач |
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі. Іх абвінавачваюць у тым, што 13 жніўня Паляк ударыў аднаго супрацоўніка ДАІ, а Зімніцкі — штурхануў іншага. Крымінальныя справы гарадзенцаў суддзя Дзмітрый Кендаль аб'яднаў у адну вытворчасць.
Як паведамляе Раман Юргель, які ажыццяўляе маніторынг судовага працэсу, асаблівых прэтэнзій да абвінавачаных ДАІшнікі Сапега і Ткач не маюць.
Інфармацыя дапаўняецца.
Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады за гвалт да міліцыянта
Крыніца: Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ