Уладзімір Шустаў у судзе. Фота: 6tv.by 17 лістапада ў Ленінскім судзе Магілёва вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава: ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: Ленінскі суд Магілёва

Суддзя: Алена Літвіна

Абвінавачаны: Уладзімір Шустаў

Пацярпелы: інспектар міліцыі Аляксандр Шмаянкоў

Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў)

Экс-амапаўцу пагражае пяць гадоў зняволення па абвінавачванні ў збіцці супрацоўніка міліцыі

Першае паседжанне па справе прайшло 13 лістапада

У сваім апошнім слове былы амапавец папрасіў прабачэння ў сваёй жонкі, якая разам з сынам прысутнічала ў зале суда. Звяртаючыся да пацярпелага ён сказаў:

"Вам далі каманду, і вы яе выканалі. І дрэнна выканалі. Вы парушылі закон. Я закон не парушаў. Я невінаваты. У мяне ўсе".

Крыніца: Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады