- Катэгорыя: Вясна
Блогеру, журналісту і былому палітвязню Мікалаю Дзядку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Сам актывіст не прызнае сябе вінаватым. Бацька Мікалая падаў у Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця сына. Аляксандр Дзядок патрабуе прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто "ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збівая яго і ужываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам". Аляксандр Дзядок распавёў "Вясне" падрабязней па факце якіх катаванняў у дачыненні да Мікалая ён падаў заяву ў Следчы камітэт і што патрабуе ад ведамства. Пасля затрымання Мікалая Дзядка 12 лістапада МУС паведамляла, што ён «публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і здзяйснення акцый „прамога“ дзеяння». Прэс-служба ведамства апублікавала відэа, на якім Мікалай Дзядок выглядае моцна збітым. Яго адвакатка ўжо заявіла хадайніцтва аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы ў дачыненні да Дзядка.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 24 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Мастоўскага раёна вынес прысуд мясцоваму жыхару Віталю Скрабінскаму за знявагу ў сацыяльных сетках па артыкуле 189 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 23 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга. Следчыя ў справе абралі некалькі іншую тактыку: замест звыклай артыкула 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў) ўжылі частка 2 артыкула 339 КК (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 23 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 20 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па крымінальнай справе па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні. Хлопца абвінавацілі ў абразе ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" аднаго з кіраўнікоў салігорскай міліцыі Сяргея Салаўя. Рамана аштрафавалі на 5100 рублёў і яшчэ абавязалі пакрыць пацярпеламу міліцыянту 2000 рублёў маральнай шкоды. Да таго ж, у хлопца канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства. Судовае паседжанне праходзіла ў будынку Салігорскага РАУС. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне "Лідэр-прэс".