- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 23 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам 7 сутак на волю з ІЧУ 22 лістапада не выйшла аператарка Белсата Дар’я Чульцова. Дар’я 15 лістапада працавала разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша "Новы Час".
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 22 лістапада, у Беларусі анансаваны традыцыйная акцыя пратэсту — "Марш супраць фашызму". Аднак як толькі людзі пачалі збірацца ў калоны — сілавікі пачалі кропка затырмліваць дэманстрантаў і выкарыстоўваць спецсродкі супраць іх. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. Спіс пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Эмілій Кутас і Марцін Мінін — стрыечныя браты з Мінска. Разам з сябрамі ўвечары 11 жніўня яны збіраліся наведаць піцэрыю. Аднак былі жорстка зьбітыя АМАПам. Браты папярэджвалі, што яны непаўналетнія: Эмілію —17 гадоў, а Марціну было 16 (на момант падзей). З РУУС іх забралі маці, Кацярына і Галіна, — і адразу ж адвезлі ў бальніцу. Усе разам яны распавялі сваю гісторыю «Вясне».
- Катэгорыя: Вясна
20 і 21 лістапада ў Мазырскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі самае малае 8 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт palesse.press. Паводле звестак, артыманых "Палескай Вясной" ад супрацоўнікаў Мазырскана нафтаперапрацоўчага заводу, на 20 лістапада ў Мазырскі РАУС з інтэрвалам 10 хвілін выклікалі шэсць работнікаў завода, якія былі на фотаздымку за 27 кастрычніка, знойдзеным міліцыянтамі ў інтэрнэце. На гэтым кадры некалькі чалавек сфатаграфаваныя недалёка ад будынку завода з плакатамі.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў, які трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ да прад'яўлення яму абвінавачвання, не выйшаў на волю 19 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У 2020 годзе ўжо каля 20 сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнру “Вясна” падвергліся пераследу і рэпрэсіям. “Вясноўцы” пры выкананні выключна мірнай праваабарончай дзейнасці пераследуюцца дзяржавай рознымі спосабамі: затрыманні па надуманых прычынах, адміністрацыйны і крымінальны пераслед, вобшукі, суды і іншыя формы ціску. Рэпрэсіі ўзмацніліся ў выбарчы і поствыбарчы перыяд: на “суткі” адпраўлялі назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і на дадзены момант два вясноўцы ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары па справе “аб масавых беспарадках”. Няма ніякіх сумневаў, што гэта ціск за выкананне імі праваабарончай дзейнасці ў Беларусі, каб запалохаць арганізацыю і наогул усю беларускую праваабарончую і грамадскую супольнасць. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі падкрэсліў, што сёлета беларускія ўлады развязалі сапраўдную вайну з беларускім народам.