- Катэгорыя: Вясна
У сераду дзявятага снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні ў сераду, 9 снежня, працягваўся разгляд крымінальнай справы гарадзенкі Марыны Палікарпавай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні ў сераду, 9 снежня, працягваўся разгляд крымінальнай справы гарадзенкі Марыны Палікарпавай.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын, "хросны" беларускага палітзняволенага Ігара Лосіка, даслаў калядны падарунак свайму "хрэсніку", а таксама праваабаронцам "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага снежня прайшла анлайн-прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў». Ён асвятляе парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва над ўдзельнікамі мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна горада Мінска працягваецца разгляд крымінальных справаў у дачыненні да Алены Гесс. Мінчанка абвінавачваецца па двух артыкулах — 341 КК РБ (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Усе — за тое, што уначы з шостае на сёмае кастрычніка жанчына намалявала на будынку надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай, а калі яе затрымліваў міліцыянт Кажамякін (які не прадставіўся і быў у цывільнай вопратцы) — пырснула на яго фарбай. На першае паседжанне, якое прайшло першага снежня, пацярпелы міліцыянт Кажамякін таксама не з’явіўся па прычыне знаходжання на бальнічным. Таму судовае пасяджэнне перанеслі на дзеватае снежня. Сёння ж яно доўжылася каля хвіліны — Кажамякін ізноў не з’явіўся, бо знаходзіцца на самаізаляцыі. Суддзя Кацярына Мурашка зрабіла у судовым працэсе перапынак для паўторнага выкліка Кажамякіна. Наступне паседжанне ўапланавана на 16 снежня, ў 10.30 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
Дзевятага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Суда Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Шаціла 7 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Швейцарыі Наталля Хершэ — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў раней дзяржабвінаваўца. Таксама спагнаць з Наталлі на карысць пацярпелага супрацоўніка АМАП Сяргея Кончыка матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, дзяржаўную пошліну ў 81 рубель, працэсуальныя выдаткі ў 11 капеек. Рэчы Наталлі, канфіскаваныя пры затрыманні (мабільны тэлефон, гадзіннік Apple Watch) пакінуць пад арыштам, а яе бел-чырвона-белы сцяг знішчыць. Сапсаваную балаклаву (раней у судзе агучваўся яе кошт —1 рубель) — адрадзіць. Нагадаем, Хершэ судзілі паводле часткі 2 артыкула 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) — яе затрымалі 19 верасня на Жаночым маршы і абвінавачвалі ў нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПа Сяргею Кончыку (драпіна каля правага вока) і падраную балаклаву ("невялікае пашкоджанне маскі ў раёне прарэзы вачэй"). Аб тым, як праходзіў судовы працэс, чытайце тут:
- Катэгорыя: Вясна
8 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся разгляд крымінальнай справы Мікіты Самарына. Яго вінавацяць у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).