У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Каралёва, сістэмнага архітэктара з "EPAM". Яго абвінавачваюць у артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). У якасці пацярпелага — Біруля. Справа распачатая разам з дзяржаўным абвінаваўцам Маліко (яна ж удзельнічала на судовым працэсе над Наталляй Хершэ). Аднак абвінавачаны ў залу судовага пасяджэння не зьявіўся. Быў абвешчаны перапынак на 30 хвілін для ўстанаўлення прычыны яго няяўкі.

Мікіта Самарын. Фота з сацыяльных сетак 8 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся разгляд крымінальнай справы Мікіты Самарына. Яго вінавацяць у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

З 8 па 13 снежня ў Мінску праходзіць традыцыйны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus. У гэтым годзе тэма фестывалю - "Паважаныя грамадзяне". 

Восьмага снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў пяць палітычных зняволеных за абнаўленне надпісу "Не забудзем!" 9 верасня на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстуючаму Аляксандру Тарайкоўскаму. Іх дзеянні былі кваліфікаваныя як хуліганства, здзейсненае групай асоб (ч. 2 арт. 339 КК), абвінавачванні ў наўмысным знішчэнні маёмасці (ч. 2 арт. 218 КК) былі знятыя ў судзе. Два чалавекі асуджаныя на два гады калоніі кожны, двое былі пакараныя 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, і адна – 1,5 гадамі "хатняй хіміі". Сярод тых, каго асудзілі на 18 месяцаў "хіміі" – 42-гадовы бармэн Дзяніс Граханаў. Яго вызвалілі пасля абвяшчэння прысуду. "Вясна" сустрэлася з ім і распытала, як ён правёў паўтара месяца пад вартай і што думае пра крымінальную справу супраць яго. Судовы працэс над Дзянісам Граханавым, Ігарам Самусенкам і Уладзіславам Гулісам заняў чатыры дні. Прысуд быў вынесены праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння рашэння Марыі Бабовіч і Максіму Паўлюшчыку па справе за другі надпіс на Пушкінскай у ноч 9 верасня. Падчас суда Дзяніс неаднаразова казаў, што віну прызнае часткова: ён згаджаўся з тым, што напісаў на тратуары "Не забудзем!", аднак не прызнаваў, што сваімі дзеяннямі груба парушыў грамадскі парадак і што надпіс "Не забудзем!" з'яўляецца цынічнай. Дзяніс Граханаў распавёў пра сваё стаўленне да гэтага працэсу:

Сяргей Рымша У судзе Ленінскага раёна Гародні 10 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 8 снежня асудзіў яшчэ трох чалавек па крымінальнай справы за абнаўленне надпісу 9 верасня "Не забудем!" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. Суддзя Юлія Крэпская асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса палітвязняў Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"), а Уладзіслава Гуліса — да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку вызвалілі з-пад варты да ўступлення прысуду ў законную сілу. За кратамі ў межах гэтай крымінальнай справы яны правялі больш месяца. Спачатку дзеянні фігурантаў справы кваліфікаваліся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 339 КК — "Хуліганства, здзейсненная групай асобаў", і ч. 2 арт.  218 КК — "Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры". Родныя абвінавачаных кампенсавалі шкоду — усе амаль па 87 рублёў.

Сяргей Рымша У судзе Ленінскага раёна Гародні 10 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы.

Ілюстрацыйнае фота. 10 снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.

Уладзіслаў Макавецкі. Фота з канала "Беларусь пра ўсё". Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 9 снежня пачаў разглядаць крымінальную справу віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага, абвінавачанага ў злачынстве паводле арт. 364 КК (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў). Віцябляніну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Алег Яфрэменка. Фота: Віцебская вясна. 9 снежня суд Першамайскага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага віцябляніна Алега Яфрэменкі.