Марына Палікарпава У судзе Ленінскага раёна Гародні 8 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы гарадзенкі Марыны Палікарпавай.

Заканчваецца няпросты 2020-ы год, вельмі хацелася б, каб разам з ім мінулі ўсе тыя цяжкасці, якія ён прынёс як у сусветным, так і ў нацыянальным маштабе. Хочацца, вядома, так! Толькі мы таксама не мусім сядзець склаўшы рукі, спадзяючыся на навагоднія цуды. Літаральна праз пару тыдняў – Каляды і сустрэча Новага году, заўсёды чаканыя, любімыя святы. Але не ўсе сем’і гэтыя дні змогуць правесці разам: колькасць беларускіх палітвязняў і арыштаваных па крымінальных палітычна матываваных справах сёння, як ніколі ў найноўшай гісторыі Беларусі, вялічэзная.

10 снежня ў 16:00 анлайн пройдзе традыцыйная цырымонія ўручэння Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці.

Чацвёртага снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У цэнтры — палітвязень Дзяніс Граханаў, злева — Ігар Самусенка, справа — Уладзіслаў Гуліс. Фота: spring96.org 8 снежня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, а таксама Уладзіслаў Гуліс. Справу вядзе суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская.

Затрыманне ў Мінску. Фота БелаПАН У панядзелак і аўторак 7-8 снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

За кратамі былы палітвязень Андрэй Новікаў правёў паўгода. У размове са Свабодай ён расавядае пра арышт, нечаканае вызваленьне і пра тое, што адбывалася зь ім усе гэтыя месяцы. Андрэй Новікаў зь мінулай вясны быў валянтэрам штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Зь яе мужам Сяргеем ён пазнаёміўся ў сакавіку падчас стрыму, у траўні адседзеў «суткі». Новікаў нарадзіўся ў Варапаеве Пастаўскага раёну, але большую частку жыцьця правёў у Расеі, на Далёкім Усходзе. Даслужыўся там да званьня падпалкоўніка, працаваў у паліцыі, удзельнічаў у чачэнскіх кампаніях. Пасьля вяртаньня ў Беларусь пасяліўся ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну, заняўся фэрмэрствам. Міліцыянты прыехалі за ім проста на бульбяное поле.

Суд Фрунзенскага раёна 8 снежня вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі палітычных зняволеных Максіма Паўлюшчыка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Марыю Бабовіч – да 18 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта такое параканне запрашвала ў суда дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык, ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 КК яна адмовілася. Марыю вызвалілі пасля агалошвання прысуду пасля больш за месяц утрымання пад вартай.  Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык. Калаж з фота

Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". Восьмага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.

Старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Беларускія праваабаронцы атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме. Падчас урачыстага ўзнагароджання праваабаронца Алесь Бяляцкі заўважыў, што ўручэнне гэтай узнагароды адбываецца ў той час, калі ў Беларусі ідзе мірная рэвалюцыя: