У судзе Заводскага раёна горада Мінска працягваецца разгляд крымінальных справаў у дачыненні да Алены Гесс. Мінчанка абвінавачваецца па двух артыкулах — 341 КК РБ (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Усе — за тое, што уначы з шостае на сёмае кастрычніка жанчына намалявала на будынку надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай, а калі яе затрымліваў міліцыянт Кажамякін (які не прадставіўся і быў у цывільнай вопратцы) — пырснула на яго фарбай. На першае паседжанне, якое прайшло першага снежня, пацярпелы міліцыянт Кажамякін таксама не з’явіўся па прычыне знаходжання на бальнічным. Таму судовае пасяджэнне перанеслі на дзеватае снежня. Сёння ж яно доўжылася каля хвіліны — Кажамякін ізноў не з’явіўся, бо знаходзіцца на самаізаляцыі. Суддзя Кацярына Мурашка зрабіла у судовым працэсе перапынак для паўторнага выкліка Кажамякіна. Наступне паседжанне ўапланавана на 16 снежня, ў 10.30 гадзін.
"Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага
Крыніца: Справа Гесс: пацярпелы міліцыянт не з’явіўся па прычыне самаізаляцыі