- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага снежня адбудзецца онлайн-прэзентацыя даклада аб парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва падчас разгляду адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Даклад падрыхтавалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і эксперты Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў.
- Катэгорыя: Вясна
Libereco і Саюз салідарнасці студэнтаў Беларусі апублікавалі петыцыю да кіраўнікоў беларускіх ВНУ ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі супраць студэнтаў. Петыцыя заклікае іх падтрымаць сваіх студэнтаў, абараніць іх правы і спыніць адлічэнні па палітычных матывах.
- Катэгорыя: Вясна
Сёмага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
- Катэгорыя: Вясна
Шостага снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар г. Ліды Мікалай Мякшыла ўвечары 10 жніўня быў беспадстаўна затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся дадому.
- Катэгорыя: Вясна
Чацвёртага снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 3 снежня аштрафаваў 25-гадовага мінчука Германа Кузняцова на 200 базавых велічыняў (5400 рублей) па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне "цынічных надпісаў" на сцяне дома па вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПа і на трансфарматарнай будцы недалёка ад базы АМАПа. "Вясна" распавядае пра крымінальную справу мінчука. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Пацярпелымі па справе прызнаныя РУП Мінскэнерга і ГУУС Мінгарвыканкама, якія ацанілі маёмасную шкоду амаль у 260 рублёў. Такая сума ставілася ў віну хлопцу. Кузняцоў ўжо аплаціў усю суму шкоды. Аднак пазней гэтая сума была зменшана.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале блогер Антон Матолька, палітвязню Яўгену Юшкевічу пасля следчых дзеянняў змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яго вызвалілі са следчага ізалятара пасля 10 дзён зняволення. Яўгену інкрымінавалі ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), у якім статусе ён знаходзіцца цяпер – пакуль невядома. Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
За кратамі былы палітвязень Андрэй Новікаў правёў паўгода. У размове са Свабодай ён расавядае пра арышт, нечаканае вызваленьне і пра тое, што адбывалася зь ім усе гэтыя месяцы. Андрэй Новікаў зь мінулай вясны быў валянтэрам штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Зь яе мужам Сяргеем ён пазнаёміўся ў сакавіку падчас стрыму, у траўні адседзеў «суткі». Новікаў нарадзіўся ў Варапаеве Пастаўскага раёну, але большую частку жыцьця правёў у Расеі, на Далёкім Усходзе. Даслужыўся там да званьня падпалкоўніка, працаваў у паліцыі, удзельнічаў у чачэнскіх кампаніях. Пасьля вяртаньня ў Беларусь пасяліўся ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну, заняўся фэрмэрствам. Міліцыянты прыехалі за ім проста на бульбяное поле.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі агульнага рэжыму асудзілі 29-гадовага гамельчука Сяргея Яфімава. Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізаваць справу Яфімава і прыйшлі да наступных высноў.