- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні 7 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай жыхаркі Марыны Палікарпавай, якую абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жанчын-міліцыянераў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу - гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
7 снежня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся крымінальны працэс над 29-гадовым віцяблянінам Алегам Яфрэменкам. Яго вінавацяць ва ўчыненні гвалту да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня, калі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй. Яфрэменку затрымалі ў той жа дзень.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі палітык, экс-кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года, а таксама адміністратар чата "Прававы Магілёў" і актывіст Магілёўскага аддзялення арганізацыі АБФ Сяргей Тышкавец перастаў выходзіць на сувязь з вечара 3 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Пастаўскага суда Наталля Жукава 7 снежня пакарала штрафам памерам 80 базавых велічыняў Аляксея Казлоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
20 лістапада 2020 г. суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў вінаватым Яна Рымарава ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь, а менавіта: “у публічнай знявазе пасродкам выкарыстання чата мэсэнджэра “Telegram” “Жлобін Для Жыцця ЧАТ” прадстаўніка ўлады – намесніка кіраўніка АУС Жлобінскага райвыканкама – кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўніка міліцыі Дзядзюна Дзмітрыя Уладзіміравіча”. Выракам суда Рымараву прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў 7 снежня 25-гадовага прадаўца-кансультанта, мужа супрацоўніцы ГУУС Мінгарвыканкама Івана Артуса па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў, а цяпер памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Мінску Аляксандра Барсукова. Падставай для абвінавачання стаў камэнтар Івана Артуса з нецэнзурнымі словамі, які ён пакінуў пад відэа «Здзекаў не было» з прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале «Банда Лукі». Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла хлопца на два гады "хатняй хіміі". Як паведамляе "Радыё Свабода", пацярпелы па справе Аляксандар Барсукоў у суд не з'явіўся «у сувязі з занятасцю на службе». Таму падчас суда былі зачытаныя яго паказананні, дадзеныя падчас следства, ад 20 кастрычніка. Былы намеснік міністра МУС сказаў, што ў перыяд з 13 па 14 жніўня наведваў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), заходзіў у кожную камэру, гутарыў з асобамі, якіх там трымалі, цікавіўся ўмовамі ўтрымання, пытаў, да каго супрацоўнікі міліцыі незаконна ўжывалі фізычную сілу. Паводле Барсукова, ад гэтых асобаў не было скаргаў на здзек з затрыманых. Калі ён выйшаў з ЦІП, да яго пачалі звяртацца грамадзяне з пытаннямі пра гвалтоўныя дзеяньні супраць вязняў, на што ён адказаў адмоўна: «Ніякіх здзекаў не было, я з кожным пагутарыў».
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Наталлі Хершэ па частцы 2 артыкула 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 51-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што пры аказанні супраціву пры затрыманні на жаночым маршы 19 верасня яна сарвала маску амапаўцу і падрапала яго. Пацярпелы — 22-гадовы Сяргей Кончык, супрацоўнік АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Суддзя — Сяргей Шаціла.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Суда Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Шаціла 7 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Швейцарыі Наталля Хершэ — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў раней дзяржабвінаваўца. Таксама спагнаць з Наталлі на карысць пацярпелага супрацоўніка АМАП Сяргея Кончыка матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, дзяржаўную пошліну ў 81 рубель, працэсуальныя выдаткі ў 11 капеек. Рэчы Наталлі, канфіскаваныя пры затрыманні (мабільны тэлефон, гадзіннік Apple Watch) пакінуць пад арыштам, а яе бел-чырвона-белы сцяг знішчыць. Сапсаваную балаклаву (раней у судзе агучваўся яе кошт —1 рубель) — адрадзіць. Нагадаем, Хершэ судзілі паводле часткі 3 артыкула 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) — яе затрымалі 11 верасня на Жаночым маршы і абвінавачвалі ў нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПа Сяргею Кончыку (драпіна каля правага вока) і падраную балаклаву ("невялікае пашкоджанне маскі ў раёне прарэзы вачэй"). Аб тым, як праходзіў судовы працэс, чытайце тут:
- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага снежня адбудзецца онлайн-прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў», які асвятляе парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва падчас разгляду адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Даклад падрыхтавалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і эксперты Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў, Ігар Самусенка і Уладзіслаў Гуліс. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. У першы дзень судовага паседжання пацярпелы "Гаррамаўтадар" знізіў суму нанесенай шкоды амаль у 40 разоў. Негледзячы на тое, што цяпер адсутнічае склад злачынства па арт. 218 КК, бо сума шкоды не перавышае 250 базавых велічыняў, абвінавачванні з палітвязняў не былі сняты. 1 снежня быў дапытаны палітвязень Дзяніс Граханаў, які заявіў, што не лічыць свой учынак хуліганствам, а надпіс "Не забудзем" — цынічным. Сёння ў судзе дапытваюцца палітвязні Ігар Самусенка і Уладзіслаў Гуліс. "Вясна" працягвае сачыць за гэтым працэсам і вядзе онлайн з залі суда. Справу разглядае суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская. Пацярпелым па справе прызнаны "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", шкода нанесеным надпісам ацэнена ў 10 182 рубля 52 капейкі. Але прадстаўнік пазоўніка на пачатку суда заявіў, што рэальная сума шкоды склала 255 рубля 99 капеек, а першапачаткова заяўленая сума шкоды — арыентовачная.