У сераду дзявятага снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Магілёў
На мяжы з Літвой затрыманы магілёўскі актывіст Аляксандр Царук, паведамляе MAYDAY. Вядома, што ён спрабаваў выехаць з Беларусі, дзе ён рэгулярна быў аб'ектам для нападак з боку сілавікоў. У дадзены момант, наколькі вядома, над ім "вісяць" сем сутак адміністрацыйнага арышту (усяго ўжо ў Царука звыш месяца адбыцця ў няволі ў 2020 годзе за ўдзел у мірных акцыях пратэсту). Верагодна, актывіста адправілі адбываць арышт па апошняй пастанове суда, які прызначыў Царуку 10 сутак арышту. З іх трое актывіст адбыў да суда, яшчэ сем яму застаецца. Па інфармацыі падпісчыка, Аляксандра Царука адвезлі ў Ашмяны.
Гародня
У Гародні на 72 гадзіны затрыманая Настасся Каламейчанка, папярэдне — у межах артыкулах 369 Крымінальнага кодэксу. У сваім інстаграме яна зрабіла допіс пра адну з амапавак, якая праходзіць пацярпелай па справе Марыны Палікарпавай.
Карэлічы
У Карэлічах затрымалі заснавальніцу і рэдактарку рэгіянальнага сайта Korelichi.by Караліну Князькову, а таксама яе бацькоў, паведамляе БАЖ. Дома ў дзяўчыны быў ператрус, канфіскавалі тэхніку.
Калодзішчы
У Калодзішчах затрыманы Святаслаў Лепешаў.
Крыніца: Дзявятага снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей