Фота: TUT.BY 15 снежня ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, палітвязні і сведкі.

Па стане на 15 снежня ў Беларусі налічваецца 155 палітычных зняволеных, 23 з якіх — жанчыны. Сярод іх праваабаронца, журналісткі, студэнткі, выкладчыцы, рэдактарка тэлеграм-канала, актывісткі, сябры ініцыятыўных груп альтырнатыўных кандыдатаў і Каардынацыйнай Рады і іншыя. 21 жанчына сталі фігуранткамі крымінальных справаў па артыкулах 293 і 342 Крымінальнага кодэкса. Амаль усе на дадзены момант утрымліваюцца пад вартай у розных следчых ізалятарах Беларусі. «Вясна» распавядае пра жанчын, якіх беларускія ўлады крымінальна пераследуюць па палітычных матывах. Апошні раз мы распавядалі пра жанчын, якія крымінальна пераследуюцца па палітычных матывах, тры месяцы таму. Тады па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічвалася 55 палітычных зняволеных, чатыры з якіх — жанчыны. Гэта былі каардынатарка ініцыятыўнай группы Віктара Бабарыкі па адным з раёнаў Мінска Святлана Купрэева, давераная асоба Святланы Ціханоўскай у Гомелі Таццяна Канеўская, сябра Прэзідыўму Каардынацыйнай Рады Лілія Уласава і супрацоўніца PandaDoc Юлія Шардыка. За тры месяцы з іх яшчэ нікога не судзілі, але Лілія Уласава і Юлія Шардыка былі вызваленыя пад падпіску ад нявыездзе, яны застаюцца ў статусах абвінавачаных па эканамічных злачынствах і чакаюць судоў. Святлана Купрэева і Таццяна Канеўская працягваюць утрымлівацца ў следчых ізалятарах.

Фота: TUT.BY 15 снежня ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, палітвязні і сведкі.

Фота: TUT.BY 15 снежня ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, абвінавачаныя і сведкі.

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 10 снежня прайшло судовае паседжанне над Аляксандрам Гаранковым. Мінчука абвінавацілі ў надругальніцтве над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (артыкул 370 Крымінальнага Кодэксу РБ).

Ігар Лосік. Фота: RFE/RL Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу", палітвязню Ігару Лосіку прад'явілі абвінавачванне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках". Відавочна, зроблена гэта з мэтай пакінуць палітзняволенага пад вартай, так як 25 снежня мінае гранічны тэрмін яго ўтрымання па папярэднім абвінавачванні.

Сяргей Рымша У судзе Ленінскага раёна Гародні 15 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы.

У аўторак, 15 снежня, працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на нядзельным маршы мірных дэманстрантаў. Таксама будуць судзіць і тых, каго схапілі на Маршы пенсіянераў у паняделак. 

Суд Заводскага раёна Мінска 15 снежня асудзіў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса 31-гадовага зваршчыка "МАЗа" Юрыя Карніловіча за абразу 2 ліпеня генерал-маёра міліцыі, на той момант — міністра ўнутраных справаў, Юрыя Караева ў каментары да відэароліка на YouTube-канале "АГП-ТВ". Мінчука прызналі вінаватым у публічнай абразе міністра і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). У судовым працэсе сам каментар даслоўна агучаны не быў з-за таго, што ўтрымліваў ненарматыўную лексіку, але сэнс яго зводзіўся да наступнага: "Караеў спалохаецца хутчэй, чым скажа прэзідэнту, што будзе выконваць Канстытуцыю". Ні на судзе, ні падчас следства пацярпелы Караеў дапытаны не быў. Крымінальную справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Пацярпелы Юры Караеў, чакана, на судовы разгляд не з'явіўся і прасіў суд разгледзіць крымінальную справу ў яго адсутнасць. Як паказвае практыка, у беларускіх судах гэта ўжо стала традыцыяй, калі высокапастаўленыя чыноўнікі не з'яўляюцца на разгляд крымінальных спраў за іх абразу. Так, нядаўна на суд не з'явіліся начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба і экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Двух хлопцаў таксама асудзілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса да абмежавання волі. Аднак у адрозненне ад гэтых кейсаў, Юрыя Караева як пацярпелага не дапытвалі нават падчас следства.

Асацыяцыя Віла Дэцыя дзясятага снежня ў 17-ты раз абвясціла лаўрэатаў Польскай прэміі імя Сержыу Віера дзі Мелу. У катэгорыі “Няўрадавая арганізацыя” лаўрэатам стаў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Урачыстае ўручэнне адбылося ў рэжыме анлайн.