- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, чацвертага снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
- Катэгорыя: Вясна
Страшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі ўзнагароду за іх ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме. Падчас урачыстага ўзнагароджання праваабаронца Алесь Бяляцкі заўважыў, што ўручэнне гэтай узнагароды адбываецца ў той час, калі ў Беларусі ідзе мірная рэвалюцыя:
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі палітык, экс-кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года, а таксама адміністратар чата "Прававы Магілёў" і актывіст Магілёўскага аддзялення арганізацыі АБФ Сяргей Тышкавец перастаў выходзіць на сувязь з вечара 3 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенец Юры Панасюк атрымаў ліст з пракуратуры пра тое, што яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі і яго справа накіравана ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
У Паставах 3 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксея Казлоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхару Віцебска, праграмісту Аляксандру Кірыленку, які падчас шэсця 6 верасня ў бараніў жанчыну, прысудзілі 3 снежня два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся працэс па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся працэс па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Палітычнага зняволенага Андрэя Новікава вывезлі на мяжу з Расіяй, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, паведамляе "Радыё Свабода". У Беларусі ў Андрэя Новікава засталіся жонка і двое дзяцей. За кратамі ён правёў амаль 6 месяцаў.