Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 362-1 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета, паведамляе ведамства ў телеграм-канале. Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага "і іншых асоб". Што гэта за "іншыя асобы" — не паведамляецца.

Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY
Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY

Як піша прэс-служба ведамства, гэта справа пачата «з улікам дадзеных, атрыманых у ходзе расследавання СК» крымінальнай справы аб закліках да захопу ўлады (частка 3 артыкула 361 КК).

Акрамя гэтага, у дачыненні да стваральніка фонта By_Help Андрэя Лявончыка і іншых неназваных грамадзян узбуджаная справа аб фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле артыкула 361-2 КК.

Таксама паведамляецца, што па паручэнні Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета. Канкрэтныя імёны падазраваных па гэтай справе не называюцца.

Крыніца: Супраць Ціханоўскай і членаў КС распачатыя справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай захопу ўлады