- Катэгорыя: Вясна
17 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, выклікі ў міліцыю, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Супльная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай суполнасці Мінск, 17 снежня 2020 г.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна 17 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) 46-гадовага мантажніка Паўла Янкоўскага за ўдар нагой па бамперу аўтамабіля ДАІ на нядзельным маршы "Народная інаўгурацыя". Шкоду ацанілі ў 14 рублёў 82 капейкі. Суддзя Юлія Густыр прызнала мінчука вінаватым і пакарала яго годам абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Паўла ўтрымлівалі пад вартай паўтары месяцы і вызвалілі ў залі суда. "Вясна" распавядае пра суд. Дзяржаўнае абвінавачванне па гэтай справе падтрымліваў памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Мінска Арцём Цвяткоў. Сведкамі выступалі супрацоўнік ГУУС Мінгарвыканкаму Валерый Сяргееў (дадзеныя зменены) і супрацоўнікі Упраўлення ДАІ Мінгарвыканкаму Аляксандр Здановіч і Сяргей Мархаток.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні ў чацвер, 17 снежня, вынесены прысуд Марыне Палікарпавай. Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову — хатняй "хіміі". Яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да жанчын-амапавак — арт. 364 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Чацвёртага лістапада ў Слоніме быў вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Кучынскаму, якога абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ). Суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў яго вінаватым і пакараў двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізавалі справу Кучынскага і прыйшлі да наступных высноў.
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска праходяць паседжанні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў. Судзяць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў на вокнах і балконах кватэр.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу", палітвязню Ігару Лосіку прад'явілі абвінавачванне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках". Відавочна, зроблена гэта з мэтай пакінуць палітзняволенага пад вартай, так як 25 снежня мінае гранічны тэрмін яго ўтрымання па папярэднім абвінавачванні.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла "Вясне" маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча, яму прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Такія ж абвінавачванні днямі прад'явілі палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу. Тэрмін утрымання пад вартай Аляксандра Арановіча па папярэднім абвінавачванні па арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) днямі сканчваўся, але цяпер палітвязень застаецца пад вартай яшчэ на невызначаны тэрмін. За кратамі палітвязень Аляксандр Арановіч знаходзіцца ўжо сёмы месяц.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпутат Бундэстагу і былы шматгадовы лідар “Альянсу 90/Зялёныя” Джэм Эздэмір стаў 100-ым дэпутатам, які ўзяў на сябе абавязкі “хроснага” для палітвязняў у Беларусі. Эздэмір сімвалічна падтрымаў журналістку Кацярыну Барысевіч ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-германскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”. Кампанія #WeStandBYyou была распачатая ў ліпені ў сувязі з масавай хваляй рэпрэсій. Мэта Libereco — салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якія дамагаюцца свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона, а таксама павагі да правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
17 снежня ў судзе Прешамайскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Іллі Туркова. Яго вінавацяць паводле арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі, якія адбываліся каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня.