У нядзелю 27 снежня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць традыцыйныя акцыі пратэсту. Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні ў розных раёнах Мінска, а таксама ў Брэсце.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У мінскім мікрараёне Сокал затрымалі некалькі чалавек, якія выйшлі на мясцовую акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі. Сярод затрыманых Тамара Зеніна і Павел Сцяпанаў. Іх даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна.
"Белсат" паведамляе пра затрыманне каля мемарыялу Тарайкоўскага (ст.м. Пушкінская). "Чорны мінівэн пад'ехаў, адтуль выскачылі амапаўцы. Адразу затрымалі 2 ці 3 чалавекі, якія проста стаялі паблізу. Потым з кафэ вывелі яшчэ пару чалавек. Усіх павезлі на гэтым бусіку".
У Брэсце на вул. Савецкай была затрымана 63-гадовая актывістка Алена Гнаўк. Цяпер яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Гэта 11-е затрыманне пенсіянеркі за апошнія чатыры месяцы.
У Смалявічах затрыманы Сяргей Харытончык.
Крыніца: Затрыманні ў нядзелю 27 снежня