Беларускія ўлады падчас сваёй кампаніі па выкараненні іншадумства звяртаюцца да пагроз, пераследу і запалохвання дзяцей, заявіла Amnesty International напярэдадні 9 лютага, калі спаўняецца шэсць месяцаў з пачатку масавых антыўрадавых выступленняў у краіне. Некаторым дзецям пагражаюць гады турэмнага зняволення, у той час як іншыя жывуць у страху, што іх бацькі трапяць у турму або што яны будуць перададзеныя пад апеку дзяржавы. Пра гэта Amnesty International распавядае ў сваім інфармацыйным брыфінгу, падрыхтаваным у рамках кампаніі #StandWithBelarus.

Вадзім Гурман, фота rh.by Восьмага лютага ў судзе Маладзечанскага раёна быў вынесены прысуд Вадзіму Гурману, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і па арт. 364 КК за тое, што нібыта правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянерам на акцыі 9 жніўня. 

Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года. Фота: Уладзіміра Сапагова. Адкрыццё анлайн-выставы архіўных фотаздымкаў “Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года” адбудзецца ў аўторак, 9 лютага.  Аўтар фотаздымкаў – вядомы мінскі фатограф Уладзімір Сапагоў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы адсочаваў факты адміністрацыйнага пераследу ў студзені 2021 года: затрыманні на мірных акцыях пратэсту і за вывешаныя бела-чырвона-белыя сцягі на вокнах і іншую сімволіку, а таксама судовыя працэсы над пратэстоўцамі.

Скрынштот з відэаздымак МУС. У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска 5 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы 22-гадовай віцяблянкі Юліі Кашаверавай, былой медсястры 103-й асобнай мабільнай брыгады. Дзяўчыну абвінавачваюць у злосным хуліганстве (ч.2 арт 339 КК РБ).

Ілюстрацыйнае фота У суботу, 5 лютага, затрыманы Аляксей Пахілка, які з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская», паведамляе тэлеграм-канал БелСАТ.

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў з некалькіх краінаў ЕС і Вялікабрытаніі. У кампаніі на дадзены момант удзельнічаюць ужо 139 парламентарыяў з Германіі, Швейцарыі, Ірландыі, Аўстрыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, а таксама прадстаўнікі Еўрапарламента. “Хросных” атрымалі Юлія Слуцкая, Кацярына Андрэева, Вітольд Ашурак, Арцём Сарокін, Сяргей Крыўчэня, Арцём Міцук, Кім Самусенка, Аляксандр Цярэшка і Уладзіслаў Гуліс.

Беларуская Нацыянальная Платформа выступіла з заявай, у якой патрабуе спыніць кампанію запалохвання і пераследу ў дачыненні да праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, некамерцыйных арганізацый у Беларусі. 21 студзеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю пачаў праверку ў дачыненні да службовых асоб праваабарончай арганізацыі "Офіс па правах людзей з інваліднасцю". У ведамстве заявілі, што яна звязана з пытаннямі «магчымага неправамернага завалодання у перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі установай ў выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэтаў аказання дапамогі беларускім грамадзянам з інваліднасцю».

5 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Юля Кашаверава. Фота: Віцебская Вясна. У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага працягнуўся разгляд крымінальнай справы 22-гадовай віцяблянкі Юліі Кашаверавай, былой медсястры 103-й асобнай мабільнай брыгады. Дзяўчыну абвінавачваюць у злосным хуліганстве (арт 339 КК РБ).