У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.
У верасні Міцянкоў пракаментаваў у суполцы «Вконтакте» публікацыю пра штрафы для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы на знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ Аляксандар Кіркалаў – ён прызнаны пацярпелым па справе.
Суддзя Таццяна Касцюк прызнала Міцянкова вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суддзя абавязала Міцянкова сплаціць на карысць пацярпелага 1000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі за марадбныя пакуты, паведамляе тэлеграм-канал Белсат.
Сваю віну Міцянкоў прызнаў цалкам. Ён папрасіў прабачэння ў Кіркалава падчас судовага працэсу. Міцянкоў выказаў гатоўнасць кампенсаваць інспектару маральную шкоду ў памеры 500 рублёў. Кіркалаў запытваў 1000 рублёў, якія хацеў пусціць на дабрачыннасць.
Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ