Суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук 5 лютага вынесла прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Менавіта таое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў 1 лютага.

Ілюстрацыйнае фота У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 4 і 5  лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі.

Дзмітрый Гопта ў судзе. У судзе Жлобінскага раёна 5 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы  Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.

Суд Ленінскага раёна Мінска 5 лютага асудзіў 29-гадовага мастака Аляксандра Нурдзінава на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мінчаніна абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях 9-10 жніўня, блакаванні дарог, узвядзенні барыкад і ў тым, што ён "кідаў расліннасць з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных справаў". Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Шоцік. Паводле абвінавачання, Аляксандр Нурдзінаў "вечарам 9 жніўня мінулага года прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, тым, што адбываецца на праспекце Пераможцаў у Мінску. Убачыўшы, як праваахоўнікі спыняюць супрацьпраўныя дзеянні іншых грамадзян, ён сарваў расліннасць з кветнікаў і кінуў яе ў супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.

4 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 04 лютага 2021 г.

Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.org Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў.

Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.org Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў.

Аляксей Губіч зправа. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 лютага абвешчаны прысуд 24-гадоваму Аляксею Губічу, якога абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).