Ілюстрацыйны здымак Жыхар Ліды Мікалай Мякшыла з дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна" працягвае дамагацца ўбдужэння крымінальнай справы па факце свайго збіцця і перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі.

Ілюстрацыйны здымак Жыхар Ліды Мікалай Мякшыла з дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна" працягвае дамагацца ўбдужэння крымінальнай справы па факце свайго збіцця і перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі.

Аляксей Губіч зправа. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 лютага абвешчаны прысуд 24-гадоваму Аляксею Губічу, якога абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Аляксей Губіч зправа. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе 4 лютага абвешчаны прысуд 24-гадоваму Аляксею Губічу, якога абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

У судзе Заводскага раёна Мінска разглядзелі крымінальную справа ў дачыненні да Івана Канявегі — індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара канцэртнага агенцтва Horse&Vega. З 17 снежня 2020 год ён знаходзіўся пад вартай. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса па падзеях у сталіцы з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка. Паводле тэксту абвінавачвання, ноччу 10 жніўня, з 00:40 да 00:45, Канявега з групай грамадзян выйшаў на праезную частку на скрыжаванні вул. Багдановіча-Купалы-Старажоўскай, што прывяло да парушэння працы транспарту. Сваімі дзеяннямі ён перашкаджаў дзейнасці органаў правапарадку, з яго боку зыходзіла пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да іх. Таксама ён нанёс не менш двух удараў рукамі па задняй арцы і шкле службовага аўтамабіля ДАІ. У гэты час Іван Канявега быў цвярозы.

Суд над Аляксеем Павядайлам У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядаўлу. Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту. 

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі даслаў у Следчы камітэт паручальніцтвы за дзевяцерых палітзняволеных студэнтаў, сярод якіх Кася Будзько, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот ды іншыя. Кампанію па паруцы днямі запусціла Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Арцём Ісакаў у судзе. Фота: Віцебская вясна У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).

Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by Суд Першамайскага раёна Мінска 4 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача. Іх першапачаткова вінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Арцём Ісакаў. Фота: "Віцебская Вясна" У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 3 лютага адбылося чарговае паседжанне ў крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).