Яўген Дзмітрыеў у судзе. Фота Радыё Свабоды У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага вынесены прысуд 26-гадоваму палітвязню Яўгену Дзмітрыеву. Абвінавачанне паводле 364 артыкула знялі, яму прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 4 кастрычніка, калі быў зламаны вадамёт.

Старшыня суду Смаргонскага раёна Алена Пятрова. У Смаргоні заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 КК «Хуліганства».

Андрэй Кухарчык. Фота: binkl.by Раніца 26 лютага пачалася з ператрусу ў рэдактара сайта “Віртуальны Брэст” Андрэя Кухарчыка.

Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа У судзе Савецкага раёна Мінска 25 лютага працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.

Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі МУС, якія разганялі несанкцыянаваныя пратэсты. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйнай запісцы, якую атрымалі прадстаўнікі ААН ад беларускіх уладаў, піша TUT.BY.

Мінскі гарадскі суд 24 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага дырэктара адной з мінскіх фірмаў Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву і падрыхтаваўся страляць". Пасля затрымання Троцкага моцна збілі. З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні. Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК). Але перад перадачай справы ў пракуратуру следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў. Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Сяргея Хрыпача. Пацярпелы супрацоўнік ДАІ Юраў на першае паседжанне не з'явіўся ў сувязі з падазрэннямі ў яго COVID-19. "Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і падрабязна распавядае акалічнасці гэтай гучнай справы.  Па абвінавачванні кіроўца Аляксандр Троцкі ў перыяд часу з 19:50 па 19:55 12 жніўня на праезнай частцы на праспекце Пераможцаў па кірунку вуліцы Мельнікайтэ і праспекта Машэрава спыніў свой аўтамабіль "Шкода-кадзіак" па законнаму патрабаванню супрацоўніка ДАІ маёра міліцыі Юрава. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка АМАПа заглушыць рухавік, выйсці з аўтамабіля, адкрыць багажнае аддзяленне для агляду Троцкі катэгарычна адмовіўся ў грубай форме. Пры гэтым, "рухавік наўмысна не заглушыў, з аўтамабіля не выйшаў, багажнае аддзяленне для надгляду не падаў". Затым Троцкі, працягваючы знаходзіцца ў аўтамабілі, "маючы мэту на здзяйсненне забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў Юрава, жадаючы перашкодзіць яго законнай дзейнасці, з помсты Юраву па выкананні ім абавязкаў па забеспячэнні ім аховы грамадскага парадку, выкарыстоўваючы ў якасці прылады забойства крыніцу падвышанай грамадскай небяспекі — аўтамабіль «Шкода-кадзіак», назіраючы перашкоды ў выглядзе які стаяў каля капота Юрава раптам наўмысна пачаў рух на Юрава".

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 25 лютага 2021 г.

Аляксандр Кісялёў у судзе. У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суд Заводскага раёна горада Мінска ў асобе суддзі Генадзя Янкоўскага 25 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 37-гадовага інжынера-будаўніка Аляксея Сцерлікава. Абвінавачваюць яго ў частцы 2 артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з пагрозай прымянення гвалту). Абвінавачаны віну не прызнае (а дакладней, як ён выказаўся, прызнае яе па частцы 1 дадзенага артыкула — то бок "супраціў без намеру прымянення гвалту"). Падзеі адбыліся 23 верасня 2020 года — у той дзень Сцерлікаў намагаўся схавацца ад людзей у  камуфляжнай форме, а пры затрыманні яго збівалі ў машыне. У залу судовага пасяджэння ён дастаўлены пад канвоем. А пацярпелым прызнаны інспектар ДАІ Максім Завадскі.

Наталля Раентова ў судзе. Фота: spring96.org Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса супраць Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно. Момант жорсткага затрымання трапіў на відэа, рэзанансны ролік імгненна разышоўся па сацсетках і СМІ. Суддзя Таццяна Акавітая прызнала Наталлю вінаватай і пакарала васьмю месяцамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму — пракурор прасіў пакараць яе двума гадамі пазбаўлення волі. Свае маральныя пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа трапіла ў сацсеткі "Карнікі" і ад гэтага пацярпелі яго блізкія: суд прызначыў спагнаць гэтую суму з Раентай на карысць пацярпелага.