- Катэгорыя: Вясна
1 сакавіка свет адзначае Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Бярозаўскага раёна 26 лютага разглядаў крымінальную справу ў дачынені да мясцовай жыхаркі Валянціны Мядзведзь, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Дзмітрыева, які 4 кастрычніка прыняў удзел у пратэставай акцыі і кінуў металічную трубу ў вадамёт.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска была разгледжана крымінальная справа супраць Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Тацьянка. Мужчыны абвінавачваюцца паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры зрабілі інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Абодва абвінавачаных да суду знаходзіліся пад вартай. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за судовым працэсам. Паводле абвінавачвання, група людзей, у складзе якой былі Заянчэўскі і Таццянок, з 20 на 21 лістапада 2020 года на завулку Полацкім у раёне Інстытута культуры ўстанавіла пудзіла з фотаздымкамі чыноўнікаў і супрацоўніка МУС і тым самым выказала грэбаванне да грамадства, а таксама наўмысна і з асаблівым цынізмам прынізіла гонар і годнасць службовых асоб. Такія дзеянні былі кваліфікаваныя следчымі як злоснае хуліганства.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне арыштаваны Сяргей Перфільеў - дырэктар крамы "Будпрактык", які ў кастрычніку падтрымаў нацыянальны страйк. Пра гэта стала вядома адразу ад некалькіх нашых крыніц, паведамляюць “Моцныя Навіны”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводзскага раёна асудзіў 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі". Абвінавачанне запрошвала ўдвая менш. Назіральніка прызналі вінаватым па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзеў суддзя Дмітрый Астапенка. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў Зубік.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Аляксандра Арановіча. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і п. 13 ч. 2 арт. 293. Кіроўцу аўтадому "Страна для жизни" абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве. Падставай для ўзбуджэння справы па падтрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Аляксандр Арановічу віну не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо восемь месяцаў. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як адбываецца працэс над палітзняволеным Аляксандрам Арановічам. Згодана з абвінавачваннямі, Аляксандр Арановіч з 20 па 29 траўня 2020 года па папярэдняй змове прыняў удзелам у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Магілёве і Гродне: